На шэрагу участкаў у Мінску Лукашэнка не набірае 50% галасоў паводле афіцыйных дадзеных
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Паводле афіцыйных дадзеных, на шэрагу участкаў у Мінску Аляксандр Лукашэнка не набірае 50% галасоў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У прыватнасці, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасавання № 6 падтрымка Лукашэнкі складае 43% (35% — у дзень выбараў, 65% — датэрміновае галасаванне), на ўчастку № 7 — «на некалькі галасоў больш за 50%», на ўчастку № 27 — «крыху менш за 50%». На ўчастку № 8 Партызанскага раёна ў дзень выбараў Лукашэнку падтрымала 26% выбаршчыкаў, «але з улікам датэрміновага галасавання налічана 41% падтрымкі гэтаму кандыдату». У Ленінскім раёне на ўчастку для галасавання № 6 Лукашэнка атрымаў 39%, а падтрымка Андрэя Саннікава склала 25%. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле афіцыйных дадзеных, на шэрагу участкаў у Мінску Аляксандр Лукашэнка не набірае 50% галасоў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя... |
|