Рымашэўскага таксама вывезлі ў невядомым кірунку
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі затрыманы ў Мінску, паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі. Паводле яго слоў, падчас акцыі 19 снежня ў Мінску на плошчы Незалежнасці Рымашэўскі атрымаў траўму галавы. «Яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, каб аказаць медыцынскую дапамогу. Рымашэўскаму зрабілі перавязку. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорным адзенні, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі. Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў. Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорным адзенні і закінулі ў белы мікрааўтобус. |
|