Невядомыя ў цывільным вывезлі з бальніцы Някляева, Рымашэўскага, Саннікава
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Андрэй Дзмітрыеў. «Невядомыя ў цывільным прыйшлі ў палату і забралі Някляева. Адбылося гэта прыкладна а палову на першую ночы, як толькі сышлі журналісты», — зазначыў А.Дзмітрыеў. Цяперашняе месцазнаходжанне Някляева невядомае. Віталя Рымашэўскага, збітага на плошчы Незалежнасці, па галаве, таксама даставілі ў бальніцу. Калі ён выходзіў з бальніцы, на яго накінуліся людзі ў цывільным, у чорнай вопратцы, закінулі ў белы мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку», — паведаміў Садоўскі. Паводле яго слоў, затрымана таксама давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Ірына Губская і яшчэ сем актывістаў БХД з рэгіёнаў. Акрамя таго, адзначыў Садоўскі, затрыманы кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец. «Ён знаходзіцца ва УУС Маскоўскага раёна», — сказаў Садоўскі. Як паведамляецца, затрыманы таксама Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ. Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік штабу кандыдата Андрэй Дзмітрыеў. |
|