Польскі назіральнік: Гэта кабарэ, а не падлік галасоў
20.12.2010 02:57
—
Новости Политики
|
Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам «кабарэтнага» падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў. «Сябры камісіі адгароджваюцца ад назіральнікаў, адварочваюцца да іх сьпінамі, штосьці там лічаць самі сабе, раскладваюць бюлетэні і нікога не інфармуюць, што на тых выбарчых бюлетэнях пазначана. У гэткай сытуацыі цяжка сьцьвердзіць, ці выбары былі сумленныя, ці не. Аб гэтым ведае толькі камісія», — сказаў Панцыліюш. Панцыліюш дадаў, што адносна самога галасаваньня на працягу дня ў яго няма засьцярогаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам «кабарэтнага»...
|
|