Лукашэнка: Мы рэфармуем інтэрнэт пасля выбараў. 21.by

Лукашэнка: Мы рэфармуем інтэрнэт пасля выбараў

20.12.2010 18:13 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія ўлады пасля выбараў плануюць рэфармаваць інтэрнэт. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы рэфармуем інтэрнэт, прывядзем яго ў адпаведнасць з заходнімі ўзорамі. Мы гэтага не зрабілі да выбараў. Гэта была мая пазыцыя:

не чапайце, кажу, скажуць, што мы кагосьці там заціскаем», — растлумачыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што журналістам, у тым ліку інтэрнэт-выданняў, пасля выбараў прыйдзецца адказваць за свае словы.

«Хопіць здзекавацца над уладай і над народам.

За кожнае напісанае слова вы будзеце несці поўную адказнасць.

Убачылі міністра, які правараваўся, раўняйце катком, але вы павінны гэта даказаць «, — папярэдзіў Лукашэнка журналістаў.

«За ўвесь ўкіды вы будзеце адказваць.

Нават калі вашыя рэдакцыі размешчаны далёка за мяжой, мы будзем прад’яўляць прэтэнзіі тым дзяржавай, дзе размешчаны гэтыя рэдакцыі «, — заявіў прэзідэнт.

На яго думку, журналісты павінны быць адказныя за тыя словы, якія яны «ўкідаюць у народ».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Заяц, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы гэтага не зрабілі да выбараў. Гэта была мая пазыцыя: не чапайце, кажу, скажуць, што мы кагосьці там заціскаем».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика