Лукашэнка лічыць «нядрэнным» для сябе вынік выбараў
20.12.2010 18:13
—
Новости Политики
|
Пра гэта ён заявіў 20 снежня на «Пры той агітацыі (альтэрнатыўных кандыдатаў. — БелаПАН.) гэта нядрэнны вынік», — падкрэсліў прэзідэнт. У той жа час ён паабяцаў, што будзе ўлічваць у сваёй палітыцы інтарэсы тых выбаршчыкаў, якія не падтрымалі яго на прэзідэнцкіх выбарах. «20% выбаршчыкаў выказаліся супраць ці прагаласавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пагадзіцеся, ёсць над чым падумаць, і я буду думаць найперш пра гэта, не забываючы пра сваіх прыхільнікаў, якія мяне падтрымалі», — падкрэсліў Лукашэнка. Пры гэтым ён раскрытыкаваў прадстаўнікоў АБСЕ, якія назіралі за выбарамі. «Яны прыехалі на выбары назіраць, а не камандаваць, даваць ацэнкі»,— заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі перавысілі свае паўнамоцтвы. «Якое дачыненне эксперты АБСЕ маюць да падзей, якія адбыліся ноччу? Навошта пра гэта было пісаць у заключэнні? Гэта ўжо было за рамкамі выбараў», — сказаў Лукашэнка. Паводле слоў беларускага прэзідэнта, ён быў вымушаны выкарыстоўваць Узброеныя сілы для ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася вечарам 19 снежня каля Дома ўрада. «Заўсёды з гэтага пачынаецца: дэманстрантам трэба ўзяць нейкі ўрадавы аб’ект, і зусім Паводле яго слоў, каб не дапусціць такога сцэнарыя развіцця падзей, уладам давялося прыцягнуць узброеныя сілы. «Мне, як галоўнакамандуючаму, прыйшлося пасылаць нашых хлопцаў на барыкады. Я заўсёды дрэнна сябе адчуваю, калі мне даводзіцца задзейнічаць ваенных людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ён заявіў 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.«Пры той агітацыі (альтэрнатыўных кандыдатаў. — БелаПАН.) гэта нядрэнны вынік», —...
|
|