Лукашэнка ведаў пра падрыхтоўку правакацый з боку апазіцыі
20.12.2010 18:13
—
Новости Политики
|
Улады ведалі пра падрыхтоўку правакацыі з боку апазіцыі на выбарчых участках, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас «Мы ведалі пра падрыхтоўку правакацыі з боку апазіцыі на выбарчых участках, так яно і адбылося», — сказаў ён. У прыватнасці, паводле яго слоў, былі зафіксаваныя спробы подкупу членаў выбарчых камісій. «За забеспячэнне перамогі аднаго з кандыдатаў толькі на адным выбарчым участку Мінска старшыні камісіі прапаноўвалася аж 50 тысяч долараў», — адзначыў Лукашэнка. Паводле яго слоў, мелі таксама месца неаднаразовыя запалохванні і пагрозы на адрас членаў участковых камісій. Большасць з якіх — жанчыны, падкрэсліў Лукашэнка. «Там, дзе прысутнічалі дэмакратычныя назіральнікі, зафіксаваныя спробы з іх боку дэзарганізаваць працу выбарчых камісій. Такім чынам адпрацоўваліся выдзеленыя гранты», — перакананы прэзідэнт. «Толькі на праплату так званага альтэрнатыўнага назірання і фальшывых апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў некаторыя лідары апазіцыі атрымалі ад замежных фондаў сотні тысяч долараў», — дадаў ён. Каментуючы дзеянні альтэрнатыўных кандыдатаў, Лукашэнка адзначыў, што яны клапаціліся не пра чысціню выбарчых працэдур. «Групам баевікоў і іх натхняльнікам патрэбная была нагода, каб у вачах сусветнай грамадскасці і СМІ апраўдаць загадзя спланаваны план пагрому», — заявіў ён. Прэзідэнт нагадаў, што ён папярэджваў прыхільнікаў апазіцыі: «рэвалюцый і крымінальшчыны ў Беларусі не будзе». «Галоўнае — бяспека людзей, спакой і парадак у краіне. Гэта галоўнае, для чаго народ наогул абірае прэзідэнта», — заявіў Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады ведалі пра падрыхтоўку правакацыі з боку апазіцыі на выбарчых участках, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня. ...
|
|