Лукашэнка: Заключэнне АБСЕ не адпавядае таму, што адбылося на прэзідэнцкіх выбарах. 21.by

Лукашэнка: Заключэнне АБСЕ не адпавядае таму, што адбылося на прэзідэнцкіх выбарах

20.12.2010 19:14 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Заключэнне АБСЕ (аб прэзідэнцкіх выбарах) зусім не адпавядае таму, што было на гэтых выбарах», — заявіў Лукашэнка.

«Але яно вельмі прагрэсіўнае ў параўнанні з тым, што было. Гэта крок наперад, чаго было цяжка чакаць напярэдадні выбараў», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая быць партнёрам з ЕС на раўнапраўнай аснове.

«Але мы не будзем гарбаціцца, паўзці, нікога ўгаворваць і ўпрошваць. Я ўсім еўрачыноўнікам і шматлікім кіраўнікам ЕС гэта сказаў. І калі еўрапейцы да гэтага гатовыя, калі ласка», — канстатаваў ён.

Лукашэнка падкрэсліў важнасць правядзення канструктыўнага дыялогу. «Але ўсё залежыць не ад нас. Калі да нас будзе адпаведнае стаўленне, павага, мы гатовыя выбудоўваць з еўрапейцамі самыя цёплыя і добрыя адносіны», — заявіў ён.

Падзяліцца навіной: 
Андрэй Кажамякін, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Заключэнне АБСЕ (аб прэзідэнцкіх выбарах) зусім не адпавядае таму, што было на гэтых выбарах», — заявіў Лукашэнка. «Але яно вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика