На адным з выбарчых участкаў Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў. 21.by

На адным з выбарчых участкаў Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў

21.12.2010 17:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў для галасавання. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне прыняла 21 снежня Цэнтральная камісія. Пералік бюлетэняў будзе праходзіць 22 снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў раённых і Мінскай гарадской выбарчых камісій.

Лазавік растлумачыў, што нагодай для пераліку бюлетэняў паслужылі разыходжанні ў іх колькасці.

«Праца камісіі на гэтым участку насіла канфліктны характар. Прадстаўнікі апазіцыі, якія ўваходзілі ў камісію, а таксама з’яўляліся назіральнікамі, спрабавалі справакаваць скандал», — сказаў ён.

У той жа час Лазавік адзначыў, што пералік галасоў на адным участку не зможа паўплываць на вынікі выбараў у цэлым па краіне.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў для галасавання. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика