Мінюст патрабуе ў БАЖ тлумачэнняў. 21.by

Мінюст патрабуе ў БАЖ тлумачэнняў

21.12.2010 17:36 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

якім пунктам свайго статуту кіравалася арганізацыя, выступаючы ў абарону «ўдзельнікаў масавых беспарадках у г. Мінску 19.12.2010».

Запыт тычыцца заявы пратэсту, прынятай ГА «БАЖ» у звязку з падзеямі 19 снежня ў Мінску.

Міністэрства юстыцыі «прапануе» журналісцкай арганізацыі да 24 снежня паведаміць, якім пунктам свайго статуту яна кіравалася, выступаючы ў абарону «грамадскіх актывістаў, што прынялі ўдзел у масавых беспарадках у г. Мінску 19.12.2010».

Афіцыйны ліст за подпісам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Кірычэнкі прыйшоў у БАЖ па факсе 21 снежня.

«Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае рашучы пратэст супраць шакуючага факту прымянення сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў увечары 19 снежня», — гаварылася ў заяве.

«Я звязваю ліст Мінюста з нядаўняй заявай міністра Галаванава пра намер «даць ацэнку ўдзелу палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у акцыі апазіцыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, — пракаментаваў ліст намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. — Мы дашлем адказ ва ўказаны ў лісце тэрмін. Але сам зварот Мінюсту я расцэньваю як умяшальніцтва ў свабоду выказвання меркавання, гарантаванае Канстытуцыяй (арт. 33, 34)».

Паводле арт. 33 Канстытуцыі, «кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне».

Паводле арт. 34 Канстытуцыі, «грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захаванне і распаўсюд поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, пра палітычнае, эканамічнае, культурнае і міжнароднае жыццё…»

Падзяліцца навіной: 
Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
якім пунктам свайго статуту кіравалася арганізацыя, выступаючы ў абарону «ўдзельнікаў масавых беспарадках у г. Мінску 19.12.2010».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика