Прэзідэнты Сірыі і В'етнама павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта. 21.by

Прэзідэнты Сірыі і В'етнама павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта

23.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад, Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Мінь Чыет павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Башар Асад у віншаванні беларускаму лідару падкрэсліў: "Карыстаючыся выпадкам, выказваю маё перакананне, што адносіны паміж нашымі краінамі заснаваны на дружбе і плённым супрацоўніцтве. У далейшым, я ўпэўнены, яны стануць мацнейшымі дзякуючы сумесным намаганням на карысць нашых двух дружалюбных народаў".

Нгуен Мінь Чыет адзначыў, што "дзякуючы агульным інтарэсам і намаганням кіраўніцтваў і народаў дзвюх краін шматбаковае супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю будзе і ў далейшым умацоўвацца і развівацца".

У адрас кіраўніка беларускай дзяржавы таксама паступіла віншаванне Мітрапаліта Усходне-Амерыканскага і Нью-Ёркскага, Першаіерарха Рускай праваслаўнай царквы за мяжой Іларыёна, у якім змешчана пажаданне Аляксандру Лукашэнку "трываласці і сіл, дапамогі Божай і поспехаў у служэнні Беларусі і ўсім людзям, якія жывуць у ёй".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад, Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Мінь Чыет павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика