Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швецыі, Чэхіі: Мілошавіч блякне перад тым, што вырабляе Лукашэнка
24.12.2010 01:36
—
Новости Политики
|
Вэстэрвэле, Сікорскі, Більт і Шварцэнберг апублікавалі супольны артыкул у « Пасля таго, што адбылося на прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў нядзелю, адносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам не могуць застацца ранейшымі. У апошнія месяцы расла надзея, што ягоныя словы можна ўспрымаць сур’ёзна. Ён абяцаў запрасіць на выбары міжнародных назіральнікаў, і ён выканаў сваё абяцанне. Ён гаварыў пра пашырэнне прасторы для дзеяння апазіцыі ў часе выбарчай кампаніі, і паляпшэнні былі. ЕС адказаў прыпыненнем санкцый і шчодрай прапановай абумоўленага палітычнага дыялогу, эканамічнай супрацы і магчымасці фінансавай дапамогі. У інтарэсах і Еўропы, і народа Беларусі было працягваць у гэтым кірунку. Пасля ўсё памянялася. Галасаванне адбывалася спакойна, але падлік галасоў ператварыўся ў фарс. Справаздача незалежных назіральнікаў ацэньвае падлік галасоў як «кепскі» ці «вельмі кепскі» на той прыкладна палове выбарчых участкаў, якія яны ахапілі, і ёсць усе падставы меркаваць, што на рэшце ўчасткаў усё было яшчэ горш. Было відавочна, што ёсць загад не лічыць галасоў, а выдаць наперад вызначаны вынік. Няма магчымасці даведаццца рэальны вынік выбараў, але няма і сумневаў, што абвешчаны вынік не мае ніякай дэмакратычнай законнасці. Мабыць, сп. Лукашэнка зразумеў, што ён не атрымлівае 50% галасоў, патрэбных для перамогі ў першым туры, і што яго чакае зневажальны для го другі тур супраць адзінага кандыдата ад апазіцыі. Усе незалежныя Але найгоршае здарылася пасля. Апазіцыйных кандыдатаў збілі, павалаклі і затрымалі. Былі схоплены сотні актывістаў. Суды канвеерам вынасілі прыгаворы, не падмацаваныя ніякімі фактамі. Ізноў з’явіліся палітвязні. Быў абвешчаны курс на рэпрэсіі. Такога — такіх фальсіфікацый і такіх нахабных рэпрэсій — Еўропа не бачыла даўно. Тое, што Мілошавіч у 2000 годзе вырабляў у Сербіі, блякне перад тым, што робіцца ў Беларусі. У памяці ўсплываюць хіба што параўнанні з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе. Да чаго гэта прывядзе? КАНЕЦ АРТЫКУЛА ЧЫТАЙЦЕ Ў «НАШАЙ НІВЕ» ПРАЗ НЕКАЛЬКІ ХВІЛІН. Падзяліцца навіной:
«Нью-Ёрк таймс», пераклад «Нашай Нівы» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вэстэрвэле, Сікорскі, Більт і Шварцэнберг апублікавалі супольны артыкул у «Нью-Ёрк таймс» пад загалоўкам «Лукашэнка — лузер». Такіх жорткіх словаў Еўропа...
|
|