У Рагачове ў ноч пасля выбараў быў збіты член участковай камісіі. 21.by

У Рагачове ў ноч пасля выбараў быў збіты член участковай камісіі

24.12.2010 10:45 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Рагачове ў ноч пасля выбараў невядомыя збілі члена ўчастковай камісіі. У міліцыю на разбор 23 снежня выклікалі мясцовых дэмакратычных актывістаў, якія працавалі назіральнікамі на ўчастку № 13.

«Мяне выклікаў следчы ў міліцыю для гутаркі і паведаміў, што ў палове трэцяй ночы пасля выбараў на вуліцы быў збіты двума невядомымі член участковай камісіі Леанід Белавусаў, — паведаміў БелаПАН актывіст Партыі БНФ Ігар Зайцаў. — Пацярпелы, паводле слоў следчага, выказаў меркаванне, што яго збілі за тое, што ён быў членам участковай камісіі. А паколькі мы былі назіральнікамі на гэтым участку, то ў міліцыю выклікалі нас: мяне і прадпрымальніка Уладзіміра Тамковіча».

Паводле слоў Зайцава, ён даў паказанні, што пасля падліку галасоў прыкладна ў 22.00 быў ужо дома і нікуды не выходзіў. «Я здзівіўся: што член камісіі рабіў на вуліцы ў палове трэцяй ночы?» — сказаў назіральнік.

Тамковіч выкліканы ў міліцыю к 10 гадзінам 24 снежня. «Следчы мяне выклікаў як сведку, ён цікавіўся па тэлефоне, дзе я быў пасля падліку галасоў, і сказаў, што выклік у міліцыю звязаны са збіваннем члена ўчастковай камісіі», — паведаміў прадпрымальнік.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рагачове ў ноч пасля выбараў невядомыя збілі члена ўчастковай камісіі. У міліцыю на разбор 23 снежня выклікалі мясцовых дэмакратычных актывістаў, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика