Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам
28.12.2010
—
Новости Политики
|
Светлае свята Ражджаства Хрыстовага выхоўвае ў людзях глыбокую духоўнасць. Гэта адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 снежня на сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Такія сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ў святочныя калядныя дні ў Архікафедральным касцёле Імя Прасвятой Дзевы Марыі сталі ўжо традыцыйнымі. "Віншую каталіцкіх свяшчэннікаў і ўвесь беларускі народ з гэтым самым добрым, чыстым і светлым святам. Жадаю здароўя, шчасця ўсім нашым людзям, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У гэтым годзе мы святкуем Ражджаство Хрыстова неяк асабліва. Я адчуваю, і настрой зусім іншы, і вы расказалі мне аб праведзеных у касцёле ў Вілейцы святкаваннях у сувязі з Ражджаством. Я глядзеў па тэлебачанні, інфармацыю атрымліваў". "Гэта добрае мерапрыемства, на якое збіраюцца не толькі католікі, але і праваслаўныя, і людзі, свабодныя ад веры. Яно выхоўвае людзей у духу патрыятызму, адданасці свайму народу і духоўнасці. Таму я хацеў бы вам падзякаваць за тое, што вы зрабілі ў гэтыя святочныя дні", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы Тадэвушу Кандрусевічу. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі ў сваю чаргу сказаў аб станоўчым вопыце супрацоўніцтва Рымска-каталіцкай царквы з Беларускім тэлебачаннем, якое традыцыйна вяло прамую трансляцыю каляднага богаслужэння. "Святое Ражджаство — гэта сапраўды добрае мерапрыемства. Мы наводзім міжнародныя масты паміж рознымі канфесіямі, рэлігіямі", — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. Ён падкрэсліў важнасць таго, што ў калядных святкаваннях у касцёле ў Вілейцы ўдзельнічаў і прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы. Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі шмат змешаных шлюбаў, і муж з жонкай святкуюць Ражджаство Хрыстова як каталіцкае, так і праваслаўнае. Ражджаство — гэта асаблівае свята для ўсіх. У час сустрэчы ў асноўным закраналіся бягучыя пытанні ўзаемаадносін Рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы. Цяпер завяршаецца работа над праектам Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Праект дакумента, у якім беларускі бок улічыў выказаныя пажаданні і заўвагі, цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Дзяржаўным сакратарыяце Святога Прастола. У сферы ўзаемных інтарэсаў дзяржавы і РКЦ — пытанні падрыхтоўкі кадраў свяшчэннаслужыцеляў, выдзялення зямлі пад будаўніцтва новых храмаў. Забяспечанасць Рымска-каталіцкай царквы культавымі будынкамі з'яўляецца самай высокай сярод канфесій краіны і складае 98 працэнтаў. На 470 каталіцкіх прыходаў дзейнічаюць 462 касцёлы і будуюцца 28. Выдзелены ўчастак пад будаўніцтва будынка Апостальскай Нунцыятуры Святога Прастола ў Мінску. За апошнія 15 гадоў значна павялічылася колькасць каталіцкіх прыходаў, будуюцца новыя касцёлы, аднаўляюцца святыні. З 1988 года Рымска-каталіцкай царкве перададзена каля 300 аб'ектаў для рэлігійных мэт. За апошнія гады ёй вернуты кляштар брыгітак у Гродне, касцёл Святога Роха ў Мінску і касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна, будынак былога шляштара францысканцаў у вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна. Рымска-каталіцкая царква — адна з буйнейшых канфесій краіны па колькасці зарэгістраваных рэлігійных абшчын, другая — па колькасці вернікаў. Яе роля ў духоўным і культурным жыцці грамадства, міжканфесійным дыялогу пастаянна ўзрастае. Рымска-каталіцкая царква ўносіць свой уклад у духоўна-маральнае выхаванне моладзі. У прыходах РКЦ працуе 414 свяшчэннаслужыцеляў, з якіх 164 — замежныя грамадзяне. Беларускія каталіцкія свяшчэннаслужыцелі рыхтуюцца ў дзвюх духоўных семінарыях Рымска-каталіцкай царквы — у Гродне і Пінску. Акрамя таго, у 2009 годзе адкрыты катэхетычны каледж для свецкіх людзей у Баранавічах. Дзяржава аказвае падтрымку гэтым духоўным навучальным установам. На бюджэтныя сродкі аднаўляліся роспісы ў Архікафедральным касцёле Імя Прасвятой Дзевы Марыі. Дзяржаўныя органы кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вядуць актыўны дыялог з Рымска-каталіцкай царквой. РКЦ падтрымлівае канструктыўныя адносіны з Беларускай праваслаўнай царквой і іншымі канфесіямі і рэлігійнымі напрамкамі. На заканчэнне сустрэчы з Тадэвушам Кандрусевічам ад Прэзідэнта ў дар Архікафедральнаму касцёлу Імя Прасвятой Дзевы Марыі перададзены абраз Божай Маці "Вастрабрамская", выкананы з янтару беларускім майстрам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Светлае свята Ражджаства Хрыстовага выхоўвае ў людзях глыбокую духоўнасць. Гэта адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 снежня на сустрэчы...
|
|