Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх дзяцей быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. 21.by

Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх дзяцей быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны

28.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх дзяцей любіць Беларусь і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 24 снежня, выступаючы ў Палацы Рэспублікі на навагоднім дабрачынным дзіцячым свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці". Наведванне Прэзідэнтам галоўнай ёлкі краіны ўжо стала добрай перадкаляднай і пераднавагодняй традыцыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

 

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, накіроўваючыся на гэта свята, ён думаў аб тым, што пажадаць хлопчыкам і дзяўчынкам. "Апошнім часам я нагаварыў столькі, што цяжка нешта новае прыдумаць. Тут, у зале, людзі розных узростаў, але аб'яднаны адной марай: зрабіць нашу Радзіму моцнай, прыгожай, працвітаючай. Менавіта гэта нас аб'ядноўвае, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я хацеў бы вам сказаць аб тым, каб вы добра вучыліся, але вы і так добра вучыцеся, абсалютна ўпэўнены ў гэтым. Хацеў бы сказаць, каб вы слухаліся бацькоў, бабуль і дзядуль і стараліся ім дапамагаць дома, але абсалютна ўпэўнены, што вы ўсё гэта робіце".

Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўная задача для ўсіх — працаваць, каб наша краіна была прыгажэйшай. Звяртаючыся да дзяцей, ён сказаў: "Ваша галоўная задача — перш за ўсё вучоба. Як бы гэта банальна ні гучала, але я хачу сказаць: вучыцеся, каб быць сапраўднымі людзьмі, каб быць па-сапраўднаму незалежнымі ў гэтым жыцці. Будзеце вучыцца — будзеце незалежнымі і абавязкова багатымі. Неадукаваны чалавек ніколі не будзе багатым і незалежным".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Важна, каб вы свой дом будавалі на сваёй зямлі, нікому не кланяліся, не хадзілі і не прасілі. А з вашых дамоў, як з ячэек, будзе складацца наша квітнеючая Беларусь".

Тэме патрыятызму беларускі лідар удзяліў асаблівую ўвагу: "Вы ведаеце, чаго нам не хапае, асабліва моладзі? Нам не хапае патрыятызму, шчырай любові да нашай Радзімы. Я ўпэўнены, што ўсе вы ў гэтым узросце любіце сваю краіну. Вы лепш, чым дарослыя, адкажаце на пытанне пра любоў да Радзімы, да сваёй зямлі, пра патрыятызм. Але потым усё гэта кудысьці ў некаторых знікае, калі яны становяцца дарослымі".

Звяртаючыся да дзяцей, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Любіце сваю краіну, сваю зямлю заўсёды, таму што на гэтай зямлі вам трэба будзе будаваць свой дом, будаваць сваю краіну. Вы — наша будучыня".

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў дзецям быць добрымі, сумленнымі, будаваць добрыя адносіны са сваімі суседзямі і падаваць руку дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. "Менавіта гэтыя якасці вызначаюць беларусаў", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што Беларусь — самая прыгожая краіна ў свеце. "Я пабываў у многіх дзяржавах і на кантынентах і хачу сказаць: прыгажэй за нашу Беларусь няма. Рыхтуйце сябе, каб жыць і працаваць у гэтай краіне і рабіць яе шчаслівай, таму што гэта — ваша краіна. А для таго каб гэта рабіць, трэба быць адукаванымі, моцнымі і, перш за ўсё, моцнымі духам. Я жадаю шчасця, працвітання, здароўя вам, вашым родным і блізкім, вашым педагогам, вашым бацькам. А яны сапраўды патрыёты нашай краіны, і яны гэта нядаўна даказалі".

Дзеці ў адказ на падрыхтаванае для іх цудоўнае свята ўручылі Аляксандру Лукашэнку свае падарункі — пано і цацку. Іх зрабілі дзеці, якія наведваюць Наваполацкі дзяржаўны цэнтр пазашкольнай работы і Дзяржаўны палац дзяцей і моладзі ў Мінску.

Навагодняе свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта з'яўляецца галоўнай падзеяй маштабнай навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", якая шырока праводзіцца ў Беларусі з удзелам міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый і прадпрыемстваў. Галоўная яе мэта — дапамога найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе дзяржавы і грамадства.

На галоўную ёлку краіны былі запрошаны 2 тыс. 370 дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з розных куткоў Беларусі. Акрамя таго, на свята прыехалі вучні Рыжскай беларускай школы і Беларускай сярэдняй школы імя Ф.Скарыны ў Вільнюсе.

Галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС, са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, вучні — пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, а таксама якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце.

Менавіта для іх на сцэне разгарнулася маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны. А пасля завяршэння паказу ўсіх маленькіх гасцей чакалі салодкія падарункі ад імя Прэзідэнта Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларускіх дзяцей любіць Беларусь і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика