Прэм'ер Літвы: Еўрасаюз мусіць дамовіцца пра агульную пазіцыю па Беларусі
29.12.2010 00:00
—
Новости Политики
|
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія скончыліся затрыманьнямі прадстаўнікоў апазыцыі трэба абраць розныя мадэлі паводзінаў у дачыненьні да ўладаў Беларусі і звычайных грамадзянаў, заявіў прэм‘ер Літвы Андрус Кубілюс. Кіраўнік літоўскага ўраду пакуль не канкрэтызаваў, якія дзеяньні трэба было б прадпрыняць у дачыненьні да аўтарытарнага рэжыму Беларусі. Ён засначыў, што наконт агульнай мадэлі паводзінаў у найбліжэйшым часе мае дамовіцца Эўрапейскі Зьвяз. «Я б ня стаў цяпер гаварыць і гадаць, што трэба прадпрыняць, але, відаць, трэба ставіцца «Сёньня найважнейшая справа і патрабаваньне, пра якое мы ні ў якім разе не забудземся — гэта неадкладнаеа вызваленьне лідэраў апазыцыі з турмы», — сказаў прэм’ер. Паводле яго, улада Беларусі мела добрую нагоду паказацьх, што яна хоча скарыстацца і карыстаецца магчымасьцю збліжэньня з Захадам, аднак гэтага не адбылося. «Гэта трэба канстатаваць вельмі выразна і аб гэтым можна толькі шкадаваць. (…) Мы пабачылі і падчас гэтых выбараў — людзі хочуць большага збліжэньня з Захадам, тым часам улада празь нейкія свае ўнутраныя бар’еры так і ня можа пераступіць.І Ён паўтарыў пазыцыю, выказаную Соймам Літвы, што прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 19 сьнежня, нельга лічыць законнымі.«Думаю, было б вельмі важна, каб у найбліжэйшым часе ўвесь Эўразьвяз дамовіўся наконт пазыцыі, тактыкі, паводзінаў, якіх варта было б трымацца пасьля выбараў і далейшых падзеяў», — сказаў літоўскі прэм‘ер. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія скончыліся затрыманьнямі прадстаўнікоў апазыцыі трэба абраць розныя мадэлі паводзінаў у дачыненьні...
|
|