Раманчук паехаў за мяжу. Адпачываць?
31.12.2010 00:01
—
Новости Политики
|
Адпачываць? «Раманчук з’ехаў адпачываць за мяжу. Падлюкі, я заўважыла, любяць катацца на лыжах», — напісала ў сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна. За некалькі дзён да гэтага журналіст «НН» звязваўся з Раманчуком, каб дамовіцца на гутарку. Былы кандыдат адзначыў, што з’язджае з краіны і будзе даступны толькі 3 студзеня. Куды ён едзе і да каго, Раманчук не тлумачыў.На наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдат Раманчук выступіў з асуджэннем падзей на плошчы, абвінаваціўшы ў «штурме» дома ўрада іншых дэмакратычных кандыдатаў. Пасля Раманчук прызнаўся, што тэкст той прамовы яму прапанавалі людзі з Адміністрацыі прэзідэнта. Дарэчы, з кандыдатаў, якія таксама на волі, Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, узятая падпіска аб нявыездзе з краіны. Падзяліцца навіной:
ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калінкіна: «Падлюкі, я заўважыла, любяць катацца на лыжах».
|
|