EUObserver: Санкцыі могуць быць уведзены супраць беларускіх экспарцёраў зброі. 21.by

EUObserver: Санкцыі могуць быць уведзены супраць беларускіх экспарцёраў зброі

05.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак выдання, якое з’яўляецца рупарам структур Еўрасаюза, эксперты, імёны якіх не разгалошваюцца, рэкамэндавалі ЕС увесьці кропкавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній «Белтэхэкспарт» і «Белзнешпрамсэрвіс», якія афіцыйна ўпаўнаважаныя на экспарт узбраенняў. «Прыбытак ад гэтага, як кажуць, паступае непасрэдна на асабістыя банкаўскія рахункі» высокіх чыноўнікаў рэжыму, — мяркуе EUObserver.

Паводле звестак EUObserver, пасольствы краін ЕС у Мінску рыхтуюць спіс асобаў, якім будзе абмежаваны ўезд у ЕС. Чакаецца, што ён будзе прадстаўлены для разгляду на пасяджэнні камітэта ЕС па палітыцы і бяспецы 7 студзеня ў Брусэлі. Крыніца ў дыпляматычных колах паведаміла выданню, што ў папярэднюю версію спісу ўключана ўжо больш за 100 чалавек. Сярод іх, напэўна, апынецца і Аляксандр Лукашэнка, паведаміў міністр замежных справаў Швецыі Карл Більт.

Більт таксама адзначыў, што ЕС не абмяжуецца візавымі санкцыямі. «Пытанне эканамічнай дапамогі не ўваходзіць ў парадак дня, прынамсі. у бліжэйшай будучыні», — сказаў ён.

Акрамя таго еўрапейцы скароцяць лік праектаў, што рэалізуюцца пры ўдзеле беларускіх уладаў. У той жа час Еўрасаюз можа павялічыць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці. Праўда, канкрэтнага плану, як тое зрабіць не бачыцца, акрамя як захаваць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

На думку шведскага міністра. паслявыбарчая рэакцыя Лукашэнкі мела псіхалагічныя прычыны. Гэта быў адказ на «прыніжэнне» ад таго, што ён не выйграваў першага туру выбараў чэсна.

«Я не думаю, што ў яго ёсць падтрымка Масквы ці што Масква на яго ўплывае, — сказаў Більт. — Думаю, ён павярнуўся спінай да ўсіх. Да Захаду ён павярнуўся спінай дакладна», — сказаў шведскі міністр, які мае вызначальны ўплыў на фармуляванне ўсходняй палітыкі ЕС.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак выдання, якое з’яўляецца рупарам структур Еўрасаюза, эксперты, імёны якіх не разгалошваюцца, рэкамэндавалі ЕС увесьці кропкавыя санкцыі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика