Урад Нямеччыны выступае за санкцыі супраць Лукашэнкі
05.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung». Як піша выданне, федэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за пераслед апазіцыі. У гэтай сувязі Берлін заклікае ЕС да вяртання да палітыкі санкцый у дачыненьні да рэжыму. Гэтую тэму еўрапейскія міністры абмяркуюць 31 студзеня.Пачынаючы ад Нямецкія выданні цытуюць словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ў сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, масавымі арыштамі і збіццём крытыкаў рэжым, а таксама рашэннем Мінска зачыніць офіс АБСЕ заявіў, што «адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва» вядзе «краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву». «Тыя, хто маніпулюць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, жадаючых скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнэрамі для ЕС», падкрэсьліў Вестэрвэле. Таксама, пішуць нямецкія СМІ са спасылкай на МЗС ФРГ, адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung». |
|