Польскі эксперт: Апазіцыю аб’яднае сумесная дапамога рэпрэсаваным
06.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў, польскі аналітык Рафал Садоўскі. — Стан апазіцыі вельмі цяжкі, а ў выніку дзяржаўных рэпрэсій яе дзеянні былі цалкам паралізаваныя. У гэтым кантэксце я хацеў бы звярнуць увагу на дзве праблемы, якія, думаю, у цяперашняй сітуацыі вельмі важныя. Мне здаецца, што перш за ўсё важна захаваць і падкрэсліць салідарнасць усіх дэмакратычных сіл, нягледзячы на існуючыя адрозненні паміж іх палітыкай і праграмамі. Усе канфлікты і спрэчкі ў апазіцыі будуць усё больш падрываць яе палітычныя пазіцыі ўнутры краіны і ў міжнародных адносінах. Гэта таксама гуляе на руку кіруючай групоўцы, выкарыстоўваецца супраць апазіцыі. І ў гэты момант важна падтрымаць адзінства і аказаць узаемную падтрымку ў барацьбе супраць аўтарытарызму і імкненнях да дэмакратыі. Другая важная рэч — актыўна працаваць разам, каб абараніць рэпрэсаваных і даць ім усю неабходную дапамогу і падтрымку. Найперш прававую дапамогу, каб выцягнуць людзей з турмы, але і матэрыяльную. Людзі, якія перажылі рэпрэсіі, павінны ведаць, што яны не засталіся адны і могуць разлічваць на іншых. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, апазіцыйныя сілы павінны распачаць сумесныя дзеянні ў гэтым напрамку. Акрамя таго, такое супрацоўніцтва стане праявай адзінства дэмакратычных сіл, без чаго ім цяжка будаваць свае пазіцыі і аўтарытэт у вачах грамадства. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў, польскі аналітык Рафал Садоўскі. — Стан апазіцыі вельмі цяжкі, а ў выніку...
|
|