Маці Севярынца сказалі, што яна ўбачыць сына «праз месяц»
06.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Сёння маці Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна была ў следчым камітэце, які адмыслова створаны па справе 19 снежня са следчых КДБ і МУС. Яна дабіваецца магчымасці ўбачыцца з сынам. Следчы, які прадставіўся як Анатоль Мікалаевіч, паведаміў, што ўбачыцца з сынам яна зможа не раней як праз месяц, а можа нават і пазней. Таццяна Севярынец адказала следчаму, што на сайце Генеральнай пракуратуры 3 студзеня была інфармацыя, што ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗА КДБ добрыя, што яны атрымліваюць перадачы, маюць магчымасць бачыцца з роднымі і блізкімі, таму яна будзе скардзіцца ў генпракуратуру на тое, што ў СІЗА не выконваюцца гэтыя патрабаванні. На гэта следчы заўважыў, што ў СІЗА толькі два кабінеты для сустрэч, таму гэты працэс ідзе павольна. Таксама ён заўважыў, што яны будуць вырашаць, калі затрыманыя могуць сустракацца з роднымі, і папрасіў месяц яго не турбаваць. Але маці Паўла паабяцала тэлефанаваць яму штодня. Павел Севярынец, сустаршыня БХД і кіраўнік перадвыбарчага штаба Віталя Рымашэўскага, ад 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. За гэты час у яго былі толькі дзве паўгадзінныя сустрэчы з адвакатам. Фактычна Павал ізаляваны ад усякай інфармацыі звонку, падкрэсліваецца ў інфармацыі Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння маці Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна была ў следчым камітэце, які адмыслова створаны па справе 19 снежня са следчых КДБ і МУС. Яна дабіваецца...
|
|