| Права на абарону пад пагрозай: Мінюст забраў ліцэнзію ў адвакаткі з Плошчы
					06.01.2011 00:00
					 —
					Новости Политики
					
          	| 
					  
				 
      
					Мінюст ужыў санкцыі да некаторых адвакатаў за дзеянні, звязаныя з падзеямі 19 сьнежня ў Менску. Адвакатцы Валянціне Бусько анулявалі ліцэнзію. Адваката Саннікава Паўла Сапелку прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці.        Як паведамляе афіцыйны сайт міністэрства, 4 студзеня калегія Мінюста падтрымала рашэнне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі за 3 студзеня аб ануляванні ліцэнзіі адвакату Гарадзенскай абласной калегіі Валянціне Бусько. Прычына анулявання ліцэнзіі — «парушэнне дзейнага заканадаўства, якое выявілася ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 19 снежня 2010 года, які прывёў да масавых беспарадкаў з нанясеннем шкоды дзяржаўным установам». За ўдзел у акцыі Бусько была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.Акрамя таго, калегія Мінюста разгледзела дзейнасць асобных адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону асобаў, што ўдзельнічалі ў акцыі 19–20 снежня ў Менску. У прыватнасці, паводле інфармацыі міністэрства, выяўлена, што адвакат  У сувязі з гэтым Мінюст накіраваў на адрас Мінскай гарадской калегіі адвакатаў прадстаўленне аб прыцягненні Сапелкі да дысцыплінарнай адказнасці. Прапануецца таксама разгледзець пытанне аб мэтазгоднасці яго знаходжання ў складзе прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Паведамляецца таксама, што калегія разгледзела публікацыі, размешчаныя ў друкаваных і электронных СМІ са спасылкай на адвакатаў. Устаноўлена, што адвакаты Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Ірына Бурак (адвакат лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі) і Мар’яна Сямешка (адвакат журналісткі Натальлі Радзінай) з прадстаўнікамі СМІ не размаўлялі і інтэрв"ю не давалі. Па дадзеным факце яны маюць намер накіраваць у СМІ абвяржэнне інфармацыі, размешчанай ад іх імя. Мінюст накіраваў ліст у Міністэрства інфармацыі «для дачы ацэнкі дзеянням журналістаў і СМІ, якія дапусцілі прадузятую інфармацыю аб дзейнасці праваахоўных органаў ад імя адвакатаў».«Іншыя адвакаты папярэджаныя пра больш карэктныя выказванні ў СМІ, якія б не давалі падставаў да скажэння рэальных фактаў і атрыманай інфармацыі», — паведамляе сайт Мінюста. Падзяліцца навіной:                           Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Адваката Саннікава таксама прыцягваюць да дысцыплінарнай адказнасці. | 
		
		
		 |