Лукашэнка не пабываў у саборы, сустрэўся з Філарэтам у вузкім коле. 21.by

Лукашэнка не пабываў у саборы, сустрэўся з Філарэтам у вузкім коле

08.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка сёння не пабываў у Свята-Духавым кафедральным саборы. У мінулыя гады у дзень Раства ён заўжды прысутнічаў на святочнай службе. Гэтым жа разам ён унікнуў кантакту з народам.

Як паведамляе праваслаўны партал sobor.by, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта са святам Нараджэння Хрыстовага ў ніжнім прыдзеле храма-помніка Усіх Святых, што на вуліцы Каліноўскага. Як паведамляецца, Лукашэнка і мітр. Філарэт запалілі свечкі каля абраза Раства, абмяняліся сціплымі падарункамі — мітрапаліт уручыў ікону святога Івана Прадвесніка, а Аляксандр Лукашэнка — напрастольнае Евангелле ў пазалочаным акладзе. Пасля гэтага яны пабяседавалі за чаем у адміністратыўным будынку пры храме. Як паведамляе партал, Аляксандр Лукашэнка «отметил высокое качество работ по возведению храма, посвященного памяти всех безвинно убиенных в Отечестве нашем».

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка сёння не пабываў у Свята-Духавым кафедральным саборы. У мінулыя гады у дзень Раства ён заўжды прысутнічаў на святочнай службе....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика