Чэхія гатова прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў
11.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
І абяцае не выдаваць іх Беларусі, нягледзячы на патрабаванні Інтэрпола. Пра гэта падчас сустрэчы з дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў заявіў міністр унутраных справаў Чэхіі Радэк Ён. «Чэхія ведае, што КДБ мае даволі вялікія магчымасці для маніторынгу сітуацыі, і як толькі пачнуцца працэдуры палітычнага прытулку, тут жа з’яўляецца ліст Інтэрполу, што гэтага чалавека трэба выдаць. Чэхія не будзе здзяйсняць экстрадыцыі беларускіх палітуцекачоў. Больш за тое, Чэхія гатовая прыняць і схаваць усіх беларускіх палітуцекачоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года» — сказалі прадстаўнікі МУС. На сустрэчы з чэшскім міністрам і дырэктарам аддзела па міграцыі Томашам Хайшманам прысутнічалі Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляскандр Казулін, Дзяніс Садоўскі і Віктар Івашкевіч. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І абяцае не выдаваць іх Беларусі, нягледзячы на патрабаванні Інтэрпола.
|
|