Вобшук на кватэры адміна суполкі ў vkontakte.ru
11.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Ператрусы ідуць не толькі ў лідараў апазіцыі, але і ў людзей з актыўнай грамадскай пазіцыяй. На мінулым тыдні адбыўся ператрус на кватэры адміністратара суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» на сайце Дома Сяргея не было, калі прыехалі трое супрацоўнікаў КДБ. Малады чалавек з’явіўся пад канец ператрусу. «Праглядалі на камп’ютары асабістыя фотаздымкі, відэа. Я запытаўся, што яны хочуць знайсці. Адзін з іх адказаў, што шукаюць фота- і відэаматэрыялы з плошчы. Я прапанаваў сам паказаць усё. Яго калега хацеў пакінуць камп, бо мая сястра сказала, што ў яе на камп’ютары знаходзіцца ўся інфармацыя для падрыхтоўкі да экзаменаў. Але адзін КДБіст заўпарціўся і не схацеў пакідаць камп». Сяргей Паўлюкевіч паведаміў, што сярод тых, хто праводзіў ператрус, былі два чалавекі, якія спрабавалі завербаваць яго ў ізалятары на Акрэсціна. Яны аказаліся добра інфармаванымі аб працы суполкі «Мы за Вялікую Беларусь». Сяргей, студэнт юрфака БДУ, правёў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сяргея Паўлюкевіча сканфіскавалі камп’ютар.
|
|