Мілінкевіч едзе ў Брусэль з «чорным спісам» беларускіх чыноўнікаў. 21.by

Мілінкевіч едзе ў Брусэль з «чорным спісам» беларускіх чыноўнікаў

12.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 студзеня ў Еўрапарламенце пройдзе адмысловае паседжанне па сітуацыі ў Беларусі. Будуць абмеркаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і магчымая рэакцыя ЕС на разгон акцыі пратэсту ў Мінску і наступныя рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і недзяржаўных СМІ.

Па беларускім пытанні выступяць камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ на выбарах-2010 Герт Арэнс і намеснік міністра замежных справаў Літвы, якая сёлета старшынюе ў АБСЕ, Эвальдас Ігнатавічус.

Удзел у паседжанні Еўрапарлаента возьме беларуская дэлегацыя, у якую ўвойдуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і сваякі затрыманых.

Плануецца выступленне лідара Руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Аляксандрава.

Як паведамляе Рух.by, выступ Мілінкевіча будзе будавацца на тым,

што Еўрасаюз мае падставы ў адказ на масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі замарозіць адносіны з беларускімі ўладамі, а таксама прыпыніць рэалізацыю праграм дапамогі

еўрапейскіх і міжнародных фінансавых інстытутаў, што рэалізуюцца праз дзяржаўныя структуры Беларусі.

Лідар Руху «За свабоду» таксама прытрымліваецца думкі, што персанальныя візавыя санкцыі варта значна пашырыць, распаўсюдзіўшы іх на чыноўнікаў розных узроўняў, датычных да фальсіфікацый вынікаў выбараў і рэпрэсіяў. Пры гэтым ён збіраецца назваць канкрэтныя чыноўніцкія пасады, якія павінныя быць уключаныя ў спіс.

На думку Мілінкевіча, для аднаўлення дыялогу з ЕС улады Беларусі мусяць вызваліць усіх палітвязняў, спыніць пераслед дэмакратычных актывістаў і незалежных медыяў, аднавіць працу Офіса АБСЕ ў Мінску з пашыраным мандатам.

Афіцыйны Мінск таксама павінен улічыць рэкамендацыі місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, асабліва ў той частцы, якая датычыць гарантаванага ўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных кандыдатаў у выбарчыя камісіі і празрыстасці датэрміновага галасавання і падліку галасоў.

Акрамя таго, Аляксандр Мілінкевіч мае намер закрануць тэму навучання ў краінах ЕС студэнтаў, выключаных з беларускіх ВНУ па палітычных матывах.

Найбольш эфектыўным крокам Еўропы ў адказ на палітычныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, на думку Мілінкевіча,

стала б падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, у тым ліку тых, якія вяшчаюць на Беларусь з тэрыторыі ЕС.

Важным пазітыўным крокам таксама можа стаць аднабаковае зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў і спрашчэнне працэдуры іх атрымання для беларусаў.

Добры прыклад для ўсяго Еўрасаюза ў гэтым, па словах Мілінкевіча, паказала Польшча, якая адмяніла для грамадзян Беларусі плату за нацыянальныя візы.

Падзяліцца навіной: 
Naviny.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 студзеня ў Еўрапарламенце пройдзе паседжанне па сітуацыі ў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика