Мартынаў пагражае не пускаць Туска ў Беларусь
14.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў прыгразіў Польшчы санкцыямі ў адказ, калі тая вырашыць не пускаць на сваю тэрыторыю беларускіх чыноўнікаў. «Калі такое рашэнне будзе прынятае Польшча павінна быць гатовая да таго, што мы будзем вымушаныя, у нас не будзе іншага выйсця, як толькі ўвесці ўзаемныя санкцыі», — сказаў Мартынаў у Бруселі польскаму інфармацыйнаму агенцтву РАР. Мартынаў падкрэсліў, што Мінск зацікаўлены ў «працягу супрацоўніцтва» з Польшчай, з якой Беларусь мае «моцныя гістарычныя сувязі». «Польшча важны партнёр Беларусі. У нас шмат супольных інтарэсаў у шматлікіх сферах: ад дыверсіфікацыі энергіі і транзіту энергіі да барацьбы з нелегальнай кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю. У нас таксама шмат супольных эканамічных, звязаных з энергіяй. Мы зацікаўленыя ў працягу ўзаемадачыненняў з Польшчай і ў гэтых праектах».На думку палітолага Валера Карбалевіча, гэта звычайны торг разлічаны на тое, што абодва бакі змякчаць свае пазіцыі. — Гэта звычайная тактыка беларускага боку, які звычайна адказвае сілаю на такія сілавыя дзеянні. Вось, напрыклад, адмова ад існавання ў Беларусі офісу АБСЕ гэта адказ на рэзкія заявы заходніх краінаў. Гэта як бы пячатка палітычнага стылю Аляксандра Лукашэнкі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Беларусі прыгразіў Польшчы санкцыямі ў адказ.
|
|