Еўрапарламент рыхтуе прапанову беспрэцэдэнтна жорсткіх санкцый
15.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Праект рэзалюцыі па прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, які будуць абмяркоўваць у панядзелак у Эўрапарлямэнце, утрымлівае беспрэцэдэнтна жорсткія санкцыі ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, заявіў сёньня галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў. Муратава цытуе агенцтва РИА «Новости»: «У бліжэйшы панядзелак на пленарным паседжаньні Эўрапарлямэнту, якое адбудзецца ў Страсбуры, будзе абмеркаваны праект рэзалюцыі. Я ведаю, хто рыхтаваў гэты праект, я сустракаўся з групай дэпутатаў парляменту. У ім зьмяшчаецца патрабаваньне самых жорсткіх, беспрэцэдэнтных для Эўрапарляменту санкцый адносна Лукашэнкі і яго чыноўнікаў», — сказаў Муратаў. Паводле яго словаў, Эўрапарлямэнт патрабуе вызваліць палітычных вязьняў. Таксама адным з пунктаў рэзалюцыі можа быць патрабаваньне правесьці ў рэспубліцы паўторныя выбары. «Адначасова з гэтым — паслабленьне візавага рэжыму для іншых грамадзян Беларусі, спрашчэньне, магчымая адмена візавых пошлін, а таксама прадастаўленьне месцаў у эўрапейскіх унівэрсытэтах тым студэнтам, якія па палітычных матывах выключаныя зь беларускіх ВНУ», — паведаміў галоўны рэдактар «Новай газеты». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым са спасылкай на дэпутатаў парламенту заявіў рэдакітар расійскай «Новой Газеты» Дзмітрый Муратаў. |
|