Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Сямёна Шапіры аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці
02.02.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 лютага прыняў з дакладам старшыню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру. Губернатар далажыў кіраўніку дзяржавы аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2010 годзе і ў цэлым за мінулае пяцігоддзе. Таксама Прэзідэнту было даложана аб тых падыходах, якія сфарміраваны ў Гродзенскім аблвыканкаме па рэалізацыі намечаных планаў на будучае пяцігоддзе. У адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, дадзенымі на нарадзе з актывам вобласці ў маі 2010 года, рэгіён істотна прыбавіў па тэмпах росту прамысловай вытворчасці. У прыватнасці, у ходзе даклада была закранута тэма падрыхтоўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці да правядзення вясенне-палявых работ. Сёння для правядзення сяўбы ўжо маецца 70 працэнтаў ад неабходнай колькасці ўгнаенняў, у тым ліку назапашана значная колькасць фосфарных і азотных угнаенняў. Таксама вырашаюцца пытанні кадравага забеспячэння і тэхнічнай дапамогі. Усяго было разгледжана каля 20 пытанняў, сярод якіх і будаўніцтва буйных інвестыцыйных аб'ектаў. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне па стварэнні больш спрыяльнай транспартнай інфраструктуры ў горадзе Гродне. З улікам таго, што па выніках 2010 года Гродзенская вобласць не ў поўнай меры выканала прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сферы сельскай гаспадаркі і жыллёвага будаўніцтва, Прэзідэнту было даложана аб прымаемых мерах па выпраўленні сітуацыі. У цэлым Аляксандр Лукашэнка падтрымаў тыя ініцыятывы, якія рэалізуе аблвыканкам. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 лютага прыняў з дакладам старшыню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру. Губернатар...
|
|