Рашэнне ЗША аб увядзенні абмежавальных мер адносна Беларусі з'яўляецца неправамерным крокам
02.02.2011
—
Новости Политики
|
Беларускі бок лічыць рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні абмежавальных мер адносна Беларусі неабгрунтаваным і неправамерным крокам. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з увядзеннем Злучанымі Штатамі Амерыкі абмежавальных мер адносна Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. "Гэта рашэнне вяртае ў двухбаковыя адносіны фактар напружанасці і недаверу. Рашэнне Вашынгтона парушае абавязацельства ЗША не прымяняць адносна Рэспублікі Беларусь меры эканамічнага прымусу, якое было зафіксавана ў дзеючым Будапешцкім мемарандуме 1994 года", — гаворыцца ў заяве. У ёй таксама адзначаецца, што "метады націску і прымусу з'яўляюцца абсалютна бесперспектыўнымі". "Мы пакідаем за сабой права на крокі ў адказ прапарцыянальнага характару. Беларускі бок зноў падкрэслівае сваю прынцыповую зацікаўленасць у падтрыманні канструктыўных адносін з ЗША, якія адпавядаюць інтарэсам як Беларусі, так і саміх Злучаных Штатаў", — адзначаецца ў заяве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бок лічыць рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні абмежавальных мер адносна Беларусі неабгрунтаваным і неправамерным крокам. Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС...
|
|