Прырост банкаўскіх крэдытаў у Беларусі за студзень склаў 3,2 працэнта. 21.by

Прырост банкаўскіх крэдытаў у Беларусі за студзень склаў 3,2 працэнта

23.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым далажыў учора Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

Толькі за студзень 2011 года прырост крэдытаў склаў 3,2 працэнта, а ў параўнанні з лютым 2010 года — 44 працэнты, што значна вышэй за запланаваны паказчык. Пры гэтым доўгатэрміновыя крэдыты банкаў раслі больш хуткімі тэмпамі, чым у цэлым аб'ёмы крэдытавання ў краіне. Нацбанк адзначае вялікую ролю недзяржаўных банкаў, якія аказваюць істотную крэдытную падтрымку прадпрыемствам малога і сярэдняга бізнэсу. Немалая крэдытная падтрымка прадастаўляецца і насельніцтву, прычым па ўсіх напрамках фінансавання. Прэзідэнту даложана, што ў студзені 2011 года ўсе паказчыкі, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год, у цэлым былі выкананы. Забяспечаны стабільны курс беларускага рубля да карзіны замежных валют: за студзень ён змяніўся толькі на 1,94 працэнта.

Старшыня праўлення Нацбанка запэўніў Аляксандра Лукашэнку, што курс нацыянальнай валюты да карзіны замежных валют сёлета будзе знаходзіцца ў межах аб'яўленага калідора — плюс/мінус 8 працэнтаў.

Што датычыцца працэнтнай палітыкі галоўнага фінансавага інстытута краіны, то стаўка рэфінансавання з пачатку 2011 года не змянялася, працэнтныя стаўкі на фінансавым рынку стабільныя і значна ніжэйшыя, чым былі ў першым квартале мінулага года. Фактычна цяпер яны на 5-7 працэнтных пунктаў меншыя, чым у аналагічны перыяд 2010 года. Паспяхова працуе і плацежная сістэма Беларусі. Усяго за студзень праведзена плацяжоў на суму каля Br100 трлн, што значна больш, чым за такі ж перыяд мінулага года, як па колькасці, так і па суме плацяжоў. Гэта сведчыць аб тым, што эканоміка Беларусі працуе даволі стабільна. Пётр Пракаповіч запэўніў кіраўніка дзяржавы ў тым, што і ў далейшым банкаўская сістэма Беларусі забяспечыць патрэбнасці рэальнага сектара эканомікі. Акрамя таго, Аляксандру Лукашэнку было даложана аб выкананні шэрагу яго даручэнняў. У прыватнасці, размова ішла аб рабоце сельгасарганізацый, замацаваных за Нацыянальным банкам. За 2010 год валавая выручка гэтых сельгаспрадпрыемстваў і іх прыбытак у параўнанні з 2009 годам значна выраслі. У цэлым праграма работы па гэтых прадпрыемствах у 2011 годзе Нацбанкам будзе поўнасцю завершана. У далейшым іх развіццё прадоўжыцца, але ўжо без падтрымкі Нацыянальнага банка.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым далажыў учора Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика