Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
04.03.2011
—
Новости Политики
|
Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам — Днём міліцыі. Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца спакойнай і ўпартай працай народа. Жыццё кожнага чалавека неаддзельнае ад жыцця краіны. Ваша самаадданасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізм вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконня. Ваша сіла — у яднанні з народам. Беларускія грамадзяне ўпэўненыя, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу працу, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону. Апраўдаць гэты давер — ваша галоўная задача. Дзякую за службу Радзіме. Новых вам поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам — Днём міліцыі. Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца спакойнай і ўпартай працай народа. Жыццё...
|
|