Веды дапамагаюць развіццю. 21.by

Веды дапамагаюць развіццю

11.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва. Аб гэтым інфармавала дыпламат Зоя Калантай на 55-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
Пасяджэнне прысвячалася доступу жанчын і дзяўчат да адукацыі, іх удзелу ў развіцці навукі. Зоя Калантай падкрэсліла, што ў Беларусі 100-працэнтны ахоп дзяцей пачатковай і базавай сярэдняй адукацыяй.
“З задавальненнем адзначаем, што ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН да 55-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын знайшла адлюстраванне інфармацыя Рэспублікі Беларусь аб нацыянальным вопыце ў галіне гендарнай роўнасці, уключаючы стварэнне ўмоў і магчымасцяў па працаўладкаванні жанчын”, — сказала дыпламат. Зоя Калантай нагадала, што краіна датэрмінова выканала мэту развіцця тысячагоддзя, звязаную з дасягненнем усеагульнай пачатковай адукацыі. Цяпер у Беларусі агульная базавая адукацыя з'яўляецца абавязковай. Згодна з дакладам ПРААН аб развіцці чалавека ў 2010 годзе Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменства дарослага насельніцтва — 99,7 працэнта.
У краіне жанчыны і мужчыны маюць аднолькавыя ўмовы ў выбары прафесіі або спецыяльнасці, доступе да адукацыі і атрымання дыпломаў у навучальных установах усіх катэгорый. А для таго, каб жанчыны ахвотней займаліся прадпрымальніцтвам, у Беларусі створаны лакальныя рэсурсныя цэнтры для навучання жанчын асновам бізнесу, ім аказваецца дзяржпадтрымка пры адкрыцці ўласнай справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь увайшла ў катэгорыю краін з высокім узроўнем пісьменнасці дарослага насельніцтва. Аб гэтым інфармавала дыпламат Зоя Калантай на 55-й сесіі Камісіі па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика