Беларусь бачыць вялікую перспектыву ў АЭП
16.03.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "вельмі важна пагаварыць на тэму Адзінай эканамічнай прасторы і яе перспектыў, таму што як вы, так і мы ў Беларусі асабліва ўскладаем і ўскладалі вялікую надзею і бачылі вялікую перспектыву ў гэтым буйным саюзе". "Усё, што неабходна, мы гатовы зрабіць, — адзначыў Прэзідэнт. — Мы ў Мінску заўсёды сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. У нас усё гатова для таго, каб пачаць працаваць, і аператыўна працаваць". Што датычыцца двухбаковых адносін Беларусі і Расіі, то, як адзначыў Прэзідэнт, па эканамічных пытаннях праблем не ўзнікала ні ў канцы мінулага года, ні ў гэтым годзе. Ён нагадаў, што яшчэ ў сярэдзіне мінулага года была дасягнута дамоўленасць урэгуляваць усе пытанні, каб пачаць новы год без якіх-небудзь праблем. "Так быццам бы мы і зрабілі, — сказаў беларускі лідар. — Ёсць, вядома, праблемы і ў расійскай эканоміцы, і ў нашай, і мы бачым, што ў свеце адбываецца, мы не свабодныя ад гэтага, і ў асноўным гэта праблемы, якія прыўносяцца і ў расійскую, і ў беларускую эканоміку збоку". Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што мае намер расказваць аб сітуацыі, што складваецца ў Беларусі, праблемах, якія з'яўляюцца, а таксама абмеркаваць шэраг іншых пытанняў. Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін адзначае паспяховае развіццё беларуска-расійскіх гандлёва-эканамічных адносін. "Мінулы год быў удачны для развіцця расійска-беларускіх эканамічных сувязяў", — сказаў прэм'ер-міністр Расіі, адзначыўшы, што гандлёвы абарот вырас на 19 працэнтаў, дасягнуўшы адзнакі $28,5 млрд. Што датычыцца інтэграцыйных працэсаў, Уладзімір Пуцін адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыі на постсавецкай прасторы. "Гэта праяўляецца ў тым, што мы якасна і за сціслы тэрмін падрыхтавалі і прынялі шэраг канцэптуальных дакументаў, якія датычацца інтэграцыі паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам у рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Лічу, што гэта вельмі важныя рашэнні, якія, безумоўна, будуць садзейнічаць стабілізацыі эканомікі і вырашэнню няпростых сацыяльна-эканамічных задач, асабліва ва ўмовах крызісных з'яў, што прадаўжаюцца ў многіх вядучых эканоміках свету", — сказаў ён. "У цэлым мне здаецца, што сітуацыя ў нашых гандлёва-эканамічных сувязях і па іншых напрамках развіваецца ўстойліва", — дадаў Уладзімір Пуцін, адзначыўшы, што сённяшнія сустрэчы дадуць магчымасць намеціць далейшыя крокі па развіцці супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.Узровень абароненасці на беларускай АЭС будзе значна вышэйшы, чым у Японіі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін. "Тыя праекты (па будаўніцтве беларускай АЭС. — <І>Заўвага БЕЛТА ), якія мы з вамі абмяркоўваем і збіраемся рэалізоўваць, яны, вядома, праекты самага апошняга пакалення, і ўзровень абароненасці намнога вышэйшы, нягледзячы нават на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў такой сейсмічнай зоне, як Японія", — заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амерыканскія рэактары 40-гадовай даўнасці. "Мы гаворым аб зусім новых тэхналогіях і сёння з вамі падрабязна будзем гэта абмяркоўваць", — дадаў расійскі прэм'ер. Беларуска-расiйскi таваразварот у 2010 годзе склаў амаль $27,9 млрд i ў параўнаннi з 2009 годам павялiчыўся на 18,9 працэнта. На долю Расii ў 2010 годзе прыпадала 46,4 працэнта агульнага аб'ёму знешняга гандлю Беларусi. У знешнегандлёвым абароце Расii па вынiках мiнулага года Беларусь заняла шостае месца. Аснову беларускага экспарту ў Расiю складаюць пастаўкi малака i малочных прадуктаў, мяса i мясапрадуктаў, грузавых аўтамабiляў, трактароў i седлавых цягачоў, мэблi, тэхнiкi для ўборкi сельгаскультур, шын, халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў i iнш. Вядучымi пакупнiкамi беларускай прадукцыi ў Расii па вынiках 2010 года з'яўлялiся Масква i Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Смаленская, Бранская, Кемераўская i Нiжагародская вобласцi, Рэспублiка Татарстан, Краснадарскi край i Свярдлоўская вобласць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ...
|
|