Рэспублiканскi суботнiк пройдзе ў Беларусi 16 красавiка
07.04.2011
—
Новости Политики
|
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў № 423, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Рэкамендавана правесцi рэспублiканскi суботнiк на добраахвотнай аснове. Людзi будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць i прыводзiць у належны стан тэрыторыi населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, мясцiны баявой i воiнскай славы, пахаваннi воiнаў i партызанаў Вялiкай Айчыннай вайны. Суботнiк арганiзуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення i лячэння дзяцей, якiя пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыi на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання, i iнвалiдаў у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў мэтах павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзi. Створана рабочая група для падрыхтоўкi i правядзення 16 красавiка рэспублiканскага суботнiка. Яе ўзначальвае намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Анатоль Тозiк. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў № 423, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Рэкамендавана правесцi рэспублiканскi...
|
|