Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям Беларусі. 21.by

Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям Беларусі

21.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў ўчора ў Нацыянальнай бібліятэцы дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 39 чалавек: прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўныя служачыя, работнікі адукацыі, аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі і іншых галін. Кіраўнік урада падзякаваў ім за сумленную напружаную шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм.

У ліку ўзнагароджаных — група кіраўнікоў і рабочых вядомых прамысловых прадпрыемстваў краіны. У прыватнасці, медалямі "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны работнікі Аршанскага станкабудаўнічага завода "Чырвоны барацьбіт". Уручаючы ім узнагароды, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэта старэйшае прадпрыемства станкабудаўнічай галіны, гісторыя якога налічвае больш як 100 гадоў.

Дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі работнікі сістэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі: школ, каледжаў, гімназій, вядомых у краіне вышэйшых навучальных устаноў. "Пад вашым кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле фарміруюцца кадры для інавацыйнай Беларусі. Краіна не эканоміць на адукацыі. Падрыхтоўка кадраў, навуковая дзейнасць — гэта інвестыцыі ў будучае, гэта святая справа", — падкрэсліў прэм'ер-міністр, адзначаючы заслугі прадстаўнікоў сістэмы адукацыі. Ён таксама згадаў, што сёння ўрад будзе разглядаць праект праграмы развіцця вышэйшай адукацыі, якая з'яўляецца вельмі важным дакументам для гарманічнага развіцця беларускай нацыі.

Медалёў "За працоўныя заслугі" ўдастоены работнікі Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў, Віцебскага гарвыканкама. Як падкрэсліў прэм'ер-міністр, узнагароджваючы дзяржаўных служачых, яны знаходзяцца на самым вастрыі дзяржаўнай палітыкі, бліжэй за ўсіх да насельніцтва, яго праблем і клопатаў. "Менавіта дзякуючы намаганням рэгіянальных улад рэалізуецца ўвязка інтарэсаў дзяржавы, грамадства, асобы", — сказаў ён.

Медалёў Францыска Скарыны і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі сродкаў масавай інфармацыі. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў ім за нялёгкую працу, сумленнасць і аб'ектыўнасць. Узнагароды сёння таксама атрымалі прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці: аховы здароўя, сувязі, гандлю, спорту, пракуратуры. "Гэта значыць, дзяржава падтрымлівае ўсе галіны, заўважае і высока ацэньвае працу беларускіх грамадзян, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашай Радзімы", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ад імя ўрада і ад сябе асабіста прэм'ер-міністр павіншаваў прысутных з заслужанымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, пажадаўшы ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў ўчора ў Нацыянальнай бібліятэцы дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика