Вызначаны пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. 21.by

Вызначаны пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару

06.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі сваім указам вызначыў пераможцаў спаборніцтваў за 2010 год і 2006—2010 гады для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.

У выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі вызначаны:

сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу — ЗАТ "Мазырлес" (першае месца), ЗАТ "АТЛАНТ", г. Мінск (першае месца), ААТ "Слоніммэбля" (першае месца), ААТ "Прамсувязь", г. Мінск (першае месца), ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў" (другое месца), ААТ "Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод" (другое месца); а таксама КВУП "Калінкавіцкі мэблевы камбінат" (першае месца) і ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" (другое месца);

сярод будаўнічых арганізацый — КВУП "Мазырскі ДБК" (першае месца), дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства "Круглянская перасовачная механізаваная калона № 266" (першае месца), ААТ "Гроднапрамбуд" (другое месца), ААТ "Трэст № 15 "Спецбуд" , г. Мінск (другое месца), дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства "Жабінкаўскі ПМК-10" (другое месца);

сярод арганізацый сувязі — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (першае месца), РУП "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр" (другое месца);

сярод арганізацый транспарту — рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях" (першае месца), сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Магілёўзнештранс" (другое месца), ААТ "Гомельскі аўтобусны парк № 1" (другое месца);

сярод арганізацый сферы паслуг — беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства "Санта Імпэкс Брэст" у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю (першае месца), РУП "Атэль "Мінск" (другое месца), прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Белкаапаптгандаль", г. Мінск (другое месца);

сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", Баранавіцкі раён (першае месца), ААТ "Салігорская птушкафабрыка" (першае месца), ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" (першае месца), камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара", Мазырскі раён (другое месца), рэспубліканскае даччынае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна", Буда-Кашалёўскі раён (другое месца);

сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання — установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем" (першае месца), дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"(першае месца), дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі" (другое месца).

Пераможцамі спаборніцтва па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў сталі:

сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу — РВУП "Барысаўхлебпрам", ААТ "Гомельжалезабетон"; а таксама ААТ "Бярэзінскі сыраробны завод" і ПВУП "Завод СВТ", г. Мінск;

сярод будаўнічых арганізацый — ААТ "Светлагорскі домабудаўнічы камбінат";

сярод арганізацый сувязі — Брэсцкі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";

сярод арганізацый сферы паслуг — ААТ "Дом гандлю Наваполацка";

сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — ААТ "Птушкафабрыка "Рассвет", Гомельскі раён.

Пераможцамі спаборніцтва сярод абласцей і Мінска за дасягненне ў 2006—2010 гадах найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця з унясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару прызнаны Магілёўская вобласць (першае месца), Мінская вобласць (другое месца), Гродзенская вобласць (другое месца).

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі сваім указам вызначыў пераможцаў спаборніцтваў за 2010 год і 2006—2010 гады для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. У выкананні асноўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика