Гераічны подзвіг савецкіх людзей захаваецца ў сэрцах. 21.by

Гераічны подзвіг савецкіх людзей захаваецца ў сэрцах

07.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды 66-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кіраўнікам дзяржаў — удзельніц СНД.

"Гераічны подзвіг савецкіх людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць у кровапралітнай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў, назаўсёды захаваецца ў сэрцах беларусаў і расіян", — гаворыцца ў пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву.

"Памяць пра гады ваенных выпрабаванняў і сёння аб'ядноўвае брацкія народы, садзейнічае плённаму развіццю адносін паміж нашымі краінамі, сумеснаму супрацьстаянню новым выклікам і пагрозам", — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

На адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступіла віншаванне ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева.

"Мы будзем вечна захоўваць у нашых сэрцах памяць пра герояў гэтай страшнай вайны. Цаной уласных жыццяў яны адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны, у жорсткім баі разграмілі фашысцкіх захопнікаў", — гаворыцца ў ім.

Дзмітрый Мядзведзеў таксама перадаў пажаданні моцнага здароўя, шчасця і даўгалецця ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Беларусі, міра і дабрабыту — усяму беларускаму народу.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні палітычным і грамадскім дзеячам Расіі. У прыватнасці, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Міронаву, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Барысу Грызлову, а таксама Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

Прэзідэнт Беларусі таксама павіншаваў з 66-годдзем Перамогі Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, Старшыню Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргея Лебедзева, Генеральнага сакратара Еўразійскай эканамічнай супольнасці Таіра Мансурава, намесніка Генеральнага сакратара ЕўрАзЭС, Адказнага сакратара Камісіі Мытнага саюза Сяргея Глазьева, Генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжу, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна, міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова, губернатара Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Барыса Громава, мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

На адрас Аляксандра Лукашэнкі працягваюць паступаць віншавальныя пасланні ад палітычных і грамадскіх дзеячаў замежжа.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды 66-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кіраўнікам дзяржаў —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика