Аляксандр Лукашэнка ўчора ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ўчора ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

07.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ордэнам "За службу Радзіме" І ступені ўзнагароджаны камандзір ваеннай часці 3403 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Васіль Аляксеенка. Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны 7 чалавек. Ордэн "За асабістую мужнасць" атрымаў падпалкоўнік Юрый Пыжык. Медалі за адвагу таксама атрымалі два прадстаўнікі ваеннай прафесіі.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Айчыны ІІ ступені генеральнаму дырэктару ВА "Гомсельмаш" Валерыю Жмайліку. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны прадстаўнікі вытворчай сферы, у прыватнасці дырэктар РУП "Рэчыцкі метызны завод" Адам Вашкоў. Узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Гайда. Ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандру Яфрэмаву. Ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" прысвоена рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаілу Батуру.

Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Напярэдадні вялікага свята — Дня Перамогі — мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім, хто мужна змагаўся на франтах і ў партызанскіх атрадах, хто самааддана працаваў на прадпрыемствах і на палях, набліжаючы вызваленне Радзімы ад фашысцкай агрэсіі". Як падкрэсліў Прэзідэнт, у краіне з гордасцю адзначаюць, што гераізм пакалення пераможцаў не сцёрты з памяці, а знаходзіць сваё новае прадаўжэнне ў сучасных умовах у стваральнай працы і ўмацаванні Айчыны.

Шчырага захаплення заслугоўваюць лётчыкі, якія ў экстрэмальнай аварыйнай сітуацыі не кінулі самалёт, а дзякуючы мужнасці і прафесійнаму майстэрству паспяхова пасадзілі яго на свой аэрадром, прадухіліўшы магчымыя разбурэнні і чалавечыя ахвяры. За смеласць і рашучасць яны ўдастоены баявых узнагарод.

"Кіраўніцтва краіны высока цэніць той значны ўклад ва ўмацаванне грамадскага парадку, які ўносяць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і іншых кампетэнтных органаў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

За дасягненне добрых вытворчых паказчыкаў высокія ўзнагароды ўручаны кіраўнікам, спецыялістам і рабочым аб'яднання "Гомсельмаш", завода "Чырвоны барацьбіт", Рэчыцкага метызнага завода.

"Павінен падкрэсліць, што ў гэтай пяцігодцы асаблівая ўвага ўдзяляецца нарошчванню экспарту, прасоўванню прадукцыі і паслуг на новыя рынкі. Прыклад нашага вядучага прадпрыемства (ВА "Гомсельмаш". — Заўвага БЕЛТА) павінен і іншых падштурхоўваць да асваення сучасных метадаў вытворчасці, сэрвісу і рэалізацыі прадукцыі. Галоўнае — трэба пераадолець адмоўнае знешнегандлёвае сальда, каб мы ўпэўнена глядзелі ў будучае".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пэўныя поспехі ў навуковай і педагагічнай сферах у Беларусі ёсць, аб чым сведчаць і сённяшнія ўзнагароды за дасягненні рэктарам і выкладчыкам ВНУ, супрацоўнікам навукова-даследчых інстытутаў. "Але шчыра скажу — чаканні ў нас значна большыя. Краіне патрэбна больш адкрыццяў, больш укараненняў перадавых тэхналогій, больш аддачы ад укладанняў у развіццё нашага навуковага патэнцыялу".

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх узнагароджаных з надыходзячым святам — Днём Перамогі — і пажадаў ім шчасця, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у рабоце і жыцці.

Белта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ордэнам "За службу Радзіме" І ступені ўзнагароджаны камандзір ваеннай часці 3403 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Васіль Аляксеенка....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика