Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы невядомага салдата ў Маскве. 21.by

Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы невядомага салдата ў Маскве

07.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урачыстую цырымонію, прысвечаную 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, узначаліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, беларускія дыпламаты, этнічныя беларусы, якія пражываюць у Маскве.

Кошыкі з кветкамі былі ўскладзены таксама да памятных знакаў "Мінск — горад-герой" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. "Гэта традыцыйная цырымонія, якая характарызуе стаўленне нашага народа да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, — сказаў журналістам Васіль Далгалёў. — Памятаючы сваю гісторыю, мы ў лепшых традыцыях вучым патрыятызму наша маладое пакаленне".

Белта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстую цырымонію, прысвечаную 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, узначаліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў. У ёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика