Прымяненне Адзінай тарыфнай сеткі ў Беларусі будзе мець рэкамендацыйны характар. 21.by

Прымяненне Адзінай тарыфнай сеткі ў Беларусі будзе мець рэкамендацыйны характар

11.05.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны Указ № 181 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы" падпісаў 10 мая кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Указам прадугледжаны шэраг мер па лібералізацыі пытанняў аплаты працы.

Так, дакументам надаецца рэкамендацыйны характар прымяненню Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Беларусі для аплаты працы работнікаў, наймальнікамі якіх з'яўляюцца камерцыйныя арганізацыі (як дзяржаўныя, так і прыватныя), у тым ліку банкі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Рэкамендацыйны характар прымянення АТС не прывядзе да поўнай адмены яе выкарыстання пры выбары сістэм аплаты працы. Наймальнік мае права самастойна вызначаць гэтыя ўмовы — або на аснове АТС, або без яе.

Пашыраюцца правы наймальнікаў ва ўстанаўленні стымулюючых выплат работнікам (прэміі, надбаўкі).

Для ўзмацнення матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў у канчатковым выніку, праяўлення ініцыятывы і істотнага павышэння прадукцыйнасці і якасці працы зняты абмежаванні па сумах сродкаў, якія могуць быць накіраваны на выплаты стымулюючага характару работнікам камерцыйных арганізацый.

Нараўне з лібералізацыяй дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы ва Указе змешчаны нормы, якія забяспечваюць недапушчэнне зніжэння наймальнікам заработнай платы работнікаў на момант увядзення новых умоў аплаты працы і захаванне гарантый, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, які ідзе за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны Указ № 181 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне аплаты працы" падпісаў 10 мая кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика