Аляксандр Лукашэнка арыентуе на адкрыццё вытворчасцяў, якія прыносяць хуткі прыбытак
14.05.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым ішла размова ўчора падчас яго рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка прыгадаў наведанае напярэдадні фруктасховішча ў ААТ "Александрыйскае" і іх вопыт па вырошчванні грыбоў вешанка. Тады ж кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб будаўніцтве завода па вытворчасці грыбоў. Гэта эфектыўная вытворчасць са стапрацэнтнай рэнтабельнасцю, пры гэтым не патрабуе практычна ніякіх укладанняў. "Попыт на гэту прадукцыю шалёны. А гэта хуткія грошы. Працуе тры чалавекі, а якая аддача ад вытворчасці, — сказаў Прэзідэнт. — Калі ёсць попыт, значыць, трэба рабіць. Трэба шукаць, дзе можна зарабіць хуткія грошы". У цэлым характарызуючы папярэдні дзень рабочай паездкі, Прэзідэнт зноў загаварыў аб Шклоўскім раёне як аб своеасаблівым узоры вядзення гаспадаркі для іншых рэгіёнаў краіны. "Я лічу, ёсць сэнс прыгледзецца да Шклоўскага раёна. Мы недзе навобмацак, недзе планава, але выйшлі на тое, што трэба. Гэта адзін з варыянтаў таго, як трэба рабіць. У гэтым годзе практычна ўсе гаспадаркі Шклоўскага раёна будуць працаваць рэнтабельна і без датацый", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама дадаў, што ёсць раёны, куды дзяржава ўклалася, але пакуль не адчувае патрэбнай аддачы. Шклоўскі ж раён працуе добра ў гэтым годзе, таму кіраўнік дзяржавы лічыць, што такую структуру вядзення гаспадаркі могуць прымяняць у сябе і іншыя рэгіёны краіны. Што датычыцца Віцебскай вобласці, то Аляксандр Лукашэнка пахваліў губернатара Аляксандра Косінца за значныя зрухі ў вядзенні сельскай гаспадаркі. "Зрухі вялікія ў Віцебскай вобласці па культуры земляробства. Але яшчэ ёсць над чым працаваць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Калі вы ўсюды так працуеце, як там, дзе я праляцеў, то гэта вялікі зрух. Але гэта толькі палавіна. За бягучы год трэба зрабіць усё астатняе", — дадаў ён. У той жа час Аляксандр Лукашэнка строга папярэдзіў аб недапушчальнасці выпадкаў безгападарчасці. "Як толькі знойдзем безгаспадарчасць, адразу ўрэжам усе дзяржпраграмы на гэту суму", — падкрэсліў Прэзідэнт. Прэзідэнт бачыць вялікія перспектывы для развіцця прыватнага бізнэсу "Толькі хворыя людзі могуць гаварыць, што Прэзідэнту прыватнік не патрэбны", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да кіраўніцтва беларуска-расійскага сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вітконпрадукт" Уладзіміра Некрашэвіча, Прэзідэнт сказаў: "Што падахвочвае цябе? Гэта тваё жыццё, твой хлеб. Мая справа толькі забяспечыць правы чалавека, кіраўніка холдынга і ўсіх людзей. Я мару аб тым, каб займацца толькі правамі чалавека, каб забяспечыць нармальную зарплату і каб ніхто не мог прыйсці і сказаць: ты ведаеш, мне гэта падабаецца — аддай, як гэта бывае ў нашых суседзяў". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што "ў нас гэтага быццам бы няма". "Так, мы ім не падабаемся, таму што яны адчуваюць, што мы канкурэнты, і будуць душыць па ўсіх напрамках", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён лічыць, што галоўны вынік у тым, што "ў чарзе стаяць на беларускую прадукцыю". У мэтах скарачэння імпарту сутачных куранят-бройлераў на прадпрыемстве функцыянуе інкубатар, аснашчаны найноўшым экалагічным абсталяваннем галандскай фірмы. Амаль 30 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю. Акрамя таго, СТАА "Вітконпрадукт" займаецца гадаваннем свіней, мае камбікормавы завод. У бліжэйшых планах у кіраўніка прадпрыемства — стварэнне аграхолдынга. Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены ўбачаным і адзначыў, што прадстаўленую структуру вытворчасці можна ўзяць за ўзор для рэспублікі. Прэзідэнт станоўча ацаніў работу кіраўніка. "Ніхто не стане гаварыць, што ў нас няма прыватнікаў у сельскай гаспадарцы". Стварыць у краіне сістэму пераходу прадпрыемстваў на мясцовыя віды паліва Адпаведнае даручэнне прэзідэнт даў учора падчас наведвання ў Бешанковічах навукова-вытворчага прадпрыемства "Белкатламаш". Прэзідэнту былі прадэманстраваны мадыфікацыі катлоў, што працуюць на мясцовых відах паліва, а таксама новы кацёл, які дае магчымасць выпрацоўваць цеплавую і электрычную энергію з драўняных адходаў і фрэзернага торфу. "Узор (<І>новага катла. — Заўвага БЕЛТА ) ёсць, а сістэмы пераходу на мясцовыя віды паліва няма, — сказаў Прэзідэнт. — Трэба стварыць такую сістэму, навучыць людзей працаваць. А то атрымліваецца: кацёл добры, усё падвялі, правялі, а на падыходзе да яго — каменны век". У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў ажыццяўляць пераход на мясцовыя віды паліва ўстаноўкай новых катлоў з улікам работы і па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, у тым ліку для захоўвання самога паліва. Такім чынам павінна быць створана новая культура работы з мясцовымі відамі паліва.Віцебская вобласць да 2013 года плануе павялічыць долю мясцовых відаў паліва ў балансе ЖКГ да 75 працэнтаў Аб гэтым далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. "Ужо сёння Віцебская вобласць па гэтым паказчыку апярэджвае іншыя рэгіёны і рэспубліку ў цэлым. Доля мясцовых відаў паліва ў балансе прадпрыемстваў ЖКГ Беларусі складае 40,8 працэнта. "У нас не атрымлівалася зрабіць гэтага раней, паколькі не было патрэбных катлоў, — растлумачыў кіраўнік Віцебскай вобласці. — Цяпер жа мы гатовы цалкам змяніць структуру паліўнага балансу". Аляксандру Лукашэнку былі прадэманстраваны мадыфікацыі катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, а таксама новы кацёл, які дае магчымасць выпрацоўваць цеплавую і электрычную энергію з драўняных адходаў і фрэзернага торфу. Аналагаў гэтай распрацоўкі няма. Старшыня Віцебскага аблвыканкама таксама паведаміў, што цяпер распрацоўваецца праект праграмы па развіцці малой энергетыкі Віцебскай вобласці. У перспектыве ў рэгіёне плануецца ўзвесці 68 аб'ектаў такой энергетыкі. Паводле слоў Аляксандра Косінца, рэалізацыя намечаных планаў па развіцці энергетыкі на мясцовых відах паліва дасць магчымасць да 2015 года скараціць спажыванне прыроднага газу ў 2 разы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускую ўдзельніцу "Еўрабачання" засудзілі Аб гэтым ён заявіў падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці. "Ну маладзец! Супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песня, — сказаў Прэзідэнт. — Яна спела гімн Беларусі. Хто ж прапусціць гімн Беларусі? Таму прыціскаюць там, будуць прыціскаць і тут". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Беларусь "будуць ціснуць па ўсіх напрамках, будуць прыціскаць на "Еўрабачанні", як гэту дзяўчыну". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ішла размова ўчора падчас яго рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка прыгадаў наведанае напярэдадні... |
|