Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 8 чэрвеня ў Мінску
18.05.2011
—
Новости Политики
|
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня. Пытанне аб яе правядзенні ўзгоднена ўчора на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. На сесіі будзе разгледжана справаздача Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы па выкананні бюджэту за 2009 год. Гэты бюджэт выкарыстаны ў памеры 4,8 млрд расійскіх рублёў. Таксама будзе разгледжана пытанне аб развіцці нарматыўна-прававой базы Саюзнай дзяржавы ў галіне абароны, правапарадку і бяспекі. Дэпутаты лічаць, што наспела неабходнасць у распрацоўцы новай Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Ранейшая была распрацавана 12 гадоў таму, і ў святле сусветных змяненняў яна мае патрэбу ў карэкціроўцы. Новая Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы будзе распрацавана на падставе канцэпцый нацыянальнай бяспекі Беларусі і Расіі. Яшчэ адно пытанне, якое плануецца разгледзець на Парламенцкім сходзе, — аб рэалізацыі Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2010 года і Асноўных напрамках сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2015 года. У плане рэалізацыі Канцэпцыі да 2010 года шмат зроблена, у першую чаргу па ўраўноўванні правоў грамадзян Беларусі і Расіі, правоў на свабоду перамяшчэння, выбар месца жыхарства, месца знаходжання, вырашаны пытанні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, пенсійнага забеспячэння, вырашаюцца пытанні ў галіне культуры, спорту, турызму. З мэтай замацавання і ўдасканалення дасягнутага распрацавана Канцэпцыя сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2015 года. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны таксама аб ходзе восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, сур'ёзная ўвага ўдзяляецца пытанням фарміравання Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы. Палата прадстаўнікоў ратыфікавала практычна ўсе дакументы, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. Да другога чытання рыхтуецца Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Прэзідэнт даручыў звярнуць увагу на пытанні рэалізацыі Дырэктывы № 4. Цяпер сумесна з урадам вядзецца работа над законапраектамі па рэалізацыі Дырэктывы № 4 па стымуляванні прадпрымальніцтва. У прыватнасці, неабходна разгледзець амаль 22 законапраекты, у некаторыя з іх унесці змяненні і дапаўненні, распрацаваць новыя, напрыклад аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, процідзеянні манапалістычнай дзейнасці. Таксама на сустрэчы абмеркаваны шэраг іншых пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 8 чэрвеня. Пытанне аб яе правядзенні ўзгоднена ўчора на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра...
|
|