Ідэалагічная работа павінна быць пераканаўчай і жывой. 21.by

Ідэалагічная работа павінна быць пераканаўчай і жывой

01.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ідэалагічная работа павінна быць пераканаўчай і жывой. Такое меркаванне выказаў учора на выязной нарадзе ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці ў Салігорску першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што метады павінны быць розныя, каб знайсці падыход да кожнага чалавека, накіраваць яго энергію, інтарэсы ў патрэбнае рэчышча. Гэта гутаркі, сустрэчы, правядзенне спартыўна-масавых, культурных мерапрыемстваў, акцый, матэрыяльнае стымуляванне.

"Гэты семінар мы праводзім для тых людзей, якія знаходзяцца ў непасрэдным кантакце з грамадзянамі. Заўсёды работа з чалавекам, можна назваць яе ідэалагічнай, выхаваўчай, была актуальнай, і цяпер яе актуальнасць толькі ўзрастае. Узрос інтэлектуальны ўзровень насельніцтва, патрэбны новыя падыходы ў ідэалогіі, больш тонкія і пераканаўчыя", — сказаў Аляксандр Радзькоў. Задача ідэолага — адказаць на хвалюючыя людзей пытанні, растлумачыць сітуацыю ў краіне, дайсці да кожнага чалавека.

Што датычыцца Салігорскага раёна, на базе якога праходзіць нарада, на думку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, тут ёсць чаму павучыцца ў плане арганізацыі ідэалагічнай работы. У першую чаргу заслугоўвае ўвагі вопыт ВА "Беларуськалій". Прадпрыемства аказвае матэрыяльную дапамогу сем'ям з дзецьмі, рэалізуючы тым самым дзяржаўную праграму дэмаграфічнай бяспекі, падтрымку ў вырашэнні жыллёвых пытанняў. Рэгулярна праводзяцца конкурсы, працоўныя спаборніцтвы, вынікі такога ўзаемадзеяння з людзьмі не застаюцца незаўважанымі. Неабыякавыя работнікі і да праблем горада. Яны пералічаюць частку сваёй зарплаты на добраўпарадкаванне, будаўніцтва храмаў.

Наведваючы спартыўна-відовішчны комплекс Салігорска, удзельнікі нарады падкрэслілі важнасць фізкультуры і спорту ў фарміраванні ўсебакова развітай, здаровай, актыўнай асобы і тое, што такія аб'екты павінны працаваць на поўную сілу, аказваць як платныя паслугі насельніцтву, так і прыцягваць моладзь, школьнікаў, паколькі якім будзе маладое пакаленне — такім будзе і будучае краіны.

Удзельнікі нарады азнаёміліся з работай Салігорскага тэлевізійнага канала, адбыўся "адкрыты мікрафон", у час якога абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці, ці трэба сегментаваць тэлевізійныя каналы, як развіваць рэгіянальнае тэлебачанне, якія тэмы больш за ўсё хвалююць гледачоў.

Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што на прадстаўніках прэсы ляжыць вялікая адказнасць, журналісты павінны разумець, што валодаюць каласальнай уладай над розумамі людзей, і часта няправільны, непрадуманы пасыл можа справакаваць непрыемныя сітуацыі. Адзін з апошніх прыкладаў — ажыятажны попыт на цукар і соль, якія ў дастатковай колькасці вырабляюцца ў рэспубліцы.

Асобна Аляксандр Радзькоў акцэнтаваў увагу на павышэнні якасці матэрыялаў, сістэмнай рабоце СМІ па фарміраванні грамадскай думкі па сацыяльна значных пытаннях.

Таксама ўдзельнікі нарады, а гэта прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, намеснікі старшынь райгарвыканкамаў па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы райгарвыканкамаў наведалі будтрэст № 3, музей працоўнай славы ААТ "Беларуськалій", аграгарадок Старобін, фізкультурна-аздараўленчы комплекс Старобіна, Старобінскую гарадскую бальніцу, Старобінскі лясгас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэалагічная работа павінна быць пераканаўчай і жывой. Такое меркаванне выказаў учора на выязной нарадзе ідэалагічных работнікаў Мінскай вобласці ў Салігорску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика