Прэзідэнт даручыў выпрацаваць больш эфектыўныя меры адказнасці за ваджэнне ў нецвярозым выглядзе. 21.by

Прэзідэнт даручыў выпрацаваць больш эфектыўныя меры адказнасці за ваджэнне ў нецвярозым выглядзе

19.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня правёў рабочую сустрэчу з генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам.

Генпракурор далажыў кіраўніку дзяржавы аб рабоце праваахоўных органаў у першым паўгоддзі 2011 года. Асаблівая ўвага ўдзялялася стану спраў у крымінагеннай сферы. Так, за першае паўгоддзе колькасць злачынстваў скарацілася амаль на 14 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Значна зменшылася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, разбояў, грабяжоў, хуліганстваў. На 18 працэнтаў скарацілася колькасць злачынстваў сярод непаўналетніх. Як адзначыў Рыгор Васілевіч, гэтай станоўчай тэндэнцыі ўдалося дабіцца дзякуючы сумеснай рабоце праваахоўных органаў і мясцовых улад.

Другі важны аспект — гэта работа па растлумачэнні дзеючага заканадаўства сярод грамадзян, у працоўных калектывах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтай сферы кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў, якія займаюцца прававым забеспячэннем і рэалізацыяй права, недапрацоўваюць і не выступаюць дастаткова актыўна ў СМІ.

У якасці асобнага пытання была абмеркавана праблема росту выпадкаў кіравання транспартам у нецвярозым стане. Колькасць вадзіцеляў, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, за паўгоддзе павялічылася больш як на 20 працэнтаў. Прэзідэнт даручыў у бліжэйшы час знайсці больш эфектыўныя меры адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, каб забяспечыць большую бяспеку на дарогах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня правёў рабочую сустрэчу з генеральным пракурорам Рыгорам Васілевічам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика