Аляксандр Лукашэнка: "для многіх пакаленняў свяшчэннікаў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры"
22.07.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, свяшчэннікам і вернікам Рымска-каталіцкай царквы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам", — гаворыцца ў спачуванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтак, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў нашай краіне. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было пачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх удзяляў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны. "Для многіх пакаленняў свяшчэннікаў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадчыкам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце", — адзначаецца ў спачуванні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў...
|
|