з 1 жніўня павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі. 21.by

з 1 жніўня павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі

27.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 327 "Аб павышэнні пенсій і ўнясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2010 г. № 544" 26 ліпеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Указам прадугледжана правесці пераразлік працоўных пенсій у жніўні і лістападзе 2011 года, а таксама павысіць памеры сацыяльных пенсій.

З 1 жніўня пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за ІІ квартал 2011 года. У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 13 працэнтаў — з Br669 тыс. да Br757 тыс.

Таксама з 1 жніўня павялічацца памеры сацыяльных пенсій: інвалідам І групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) — з 85 працэнтаў да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ); інвалідам з дзяцінства ІІ групы — з 75 працэнтаў да 95 працэнтаў БПМ; інвалідам ІІ групы, дзецям па прычыне страты карміцеля на кожнае дзіця — з 65 працэнтаў да 85 працэнтаў БПМ; інвалідам ІІІ групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства) — з 55 працэнтаў да 75 працэнтаў БПМ; дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры ступені страты здароўя: першай — з 60 працэнтаў да 80 працэнтаў БПМ, другой — з 65 працэнтаў да 85 працэнтаў БПМ, трэцяй — з 75 працэнтаў да 95 працэнтаў БПМ, чацвёртай — з 85 працэнтаў да 110 працэнтаў БПМ.

З 1 лістапада 2011 года пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў за ІІІ квартал гэтага года. У выніку пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 7,9 працэнта — з Br757 тыс. да Br817 тыс.

Дадатковыя расходы на выплату працоўных і сацыяльных пенсій з 1 жніўня складуць Br220,6 млрд, а з 1 лістапада — Br370,6 млрд у месяц.

У цэлым для рэалізацыі названых мер спатрэбіцца Br1,4 трлн. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны мае фінансавыя сродкі ў неабходным аб'ёме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 327 "Аб павышэнні пенсій і ўнясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2010 г. № 544" 26 ліпеня падпісаў кіраўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика