З 1 жніўня бюджэт пражытковага мінімуму павялічваецца да Br442 тыс. 360
30.07.2011
—
Новости Политики
|
У Беларусі з 1 жніўня будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытковага мінімуму. БПМ павышаецца на 28,9 працэнта да Br442 тыс. 360, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў учора на пасяджэнні калегіі ведамства, перадае БЕЛТА. Пастановай Савета Міністраў № 1015 ад 28 ліпеня зацверджаны бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня гэтага года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву — з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2011 года. Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва са жніўня складзе Br442 тыс. 360, сказаў Ігар Старавойтаў. Бюджэт пражытковага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня ў разліку на адзін месяц са жніўня складзе: для працаздольнага насельніцтва — Br481 тыс. 920, пенсіянераў — Br366 тыс. 790, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br348 тыс. 970, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — Br448 тыс. 560, ад 6 да 18 гадоў — Br475 тыс. 250, для дзяцей-студэнтаў — Br425 тыс. 980. Новы БПМ павысіўся на 28,9 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2011 года (Br343 тыс. 260). Адпаведна са жніўня ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 21 ліпеня гэтага года № 71 мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка ўстаноўлены ў памеры Br675 тыс. 980. Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маючых патрэбу грамадзян, фарміравання сістэмы народна-гаспадарчых прапорцый і прыярытэтаў, якія забяспечваюць паэтапнае набліжэнне спажывання грамадзян да навукова абгрунтаванага ўзроўню. Асноўныя артыкулы расходаў сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек у цэнах чэрвеня 2011 года наступныя: прадукты харчавання — 58,9 працэнта, адзенне, бялізна, абутак — 15,7 працэнта, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 7,1 працэнта, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 5 працэнтаў, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 8,3 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,5 працэнта, узносы і плацяжы — 1,5 працэнта, прадметы санітарыі, гігіены, лякарствы — 2 працэнты. Зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з адным дзіцем — Br699 тыс. 190, працаздольнага насельніцтва — Br858 тыс. 950, пенсіянераў — Br671 тыс. 770, студэнтаў — Br623 тыс. 990, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br513 тыс. 690, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br626 тыс. 260, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў — Br755 тыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 1 жніўня будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытковага мінімуму. БПМ павышаецца на 28,9 працэнта да Br442 тыс. 360, паведаміў намеснік міністра працы і...
|
|