Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад спартсменаў-весляроў максімальна высокіх вынікаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад спартсменаў-весляроў максімальна высокіх вынікаў

09.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна высокіх рэзультатаў ад выступленняў спартсменаў-весляроў, у падрыхтоўку якіх дзяржава ўкладвае вялікія сродкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора, наведваючы Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту, размешчаны ў Заслаўі, перадае БЕЛТА.

У 2012 годзе ў Лондане пройдуць ХХХ летнія Алімпійскія гульні, да якіх цяпер узмоцнена рыхтуюцца беларускія спартсмены па веславанні на байдарках і каноэ, а таксама акадэмічным веславанні. У прыватнасці, Міністэрства спорту і турызму давяло нацыянальнай камандзе Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ планавыя паказчыкі па заваяванні трох алімпійскіх медалёў.

Як праінфармавалі Прэзідэнта, з 28 жніўня па 4 верасня ў славенскім горадзе Блед беларуская нацыянальная каманда (5 экіпажаў) будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні, які з'яўляецца кваліфікацыйным на права ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Лондане. Прагноз выступлення — адзін медаль і тры алімпійскія ліцэнзіі.

Размаўляючы са спартсменамі-веслярамі, у ліку якіх была алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн, Прэзідэнт Беларусі выказаў меркаванне, што нашы весляры павінны паказаць выдатныя вынікі, паколькі ў іх падрыхтоўку ўкладваюцца каласальныя сродкі. Менавіта для высокіх перамог на міжнародным узроўні была праведзена рэканструкцыя вяслярнага канала Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 17 ліпеня 2006 года Міністэрству спорту і турызму было даручана ажыццявіць рэканструкцыю вяслярнага канала Рэспубліканскага цэнтра, будаўніцтва яго інжынернай і транспартнай інфраструктуры. У 2008 годзе ўведзена ў эксплуатацыю гідратэхнічная частка аб'екта. У верасні 2009 года пабудаваны лабараторны корпус і трансфарматарная падстанцыя. У мінулым годзе датэрмінова закончана будаўніцтва адміністрацыйна-бытавога корпуса, які ўключае сталовую, інтэрнат, тры трэнажорныя залы (зала сілавой падрыхтоўкі на 12 чалавек, вяслярны басейн на 8 чалавек, зала спецыяльнай падрыхтоўкі), чатыры элінгі для захоўвання лодак; медыка-аднаўленчага цэнтра з 2 лазневымі комплексамі, газавай кацельні, фінішнай вышкі, інжынерных сетак.

Такім чынам, дзяржава, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы для спартсменаў-весляроў, чакае адпаведнай аддачы і выдатных вынікаў на маючых адбыцца чэмпіянаце свету і Алімпійскіх гульнях.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным развіццё турыстычнай інфраструктуры вакол вяслярнага канала ў Заслаўі. Нароўні з правядзеннем на вяслярным канале міжнародных спаборніцтваў, забеспячэннем трэніровачнага працэсу каманд плануецца развіццё інфраструктуры турызму і аказанне турыстычных паслуг. Гэта будзе рабіцца з улікам таго, што вяслярны канал размешчаны недалёка ад Мінска, побач з аўтамабільнай трасай, у прыгожай мясціне. Блізкасць вадаёмаў дае магчымасць арганізаваць пляжны адпачынак і рыбалку, карпаратыўны і сямейны адпачынак.

Як паведамілі Прэзідэнту, прапануецца выдзеліць чатыры зоны для турызму і адпачынку. У прыватнасці, гэта будзе дзелавы цэнтр з гасцініцай, рэстаранам, боўлінгам, спартзалай, лазневым комплексам, пунктам пракату аўтамабіляў. Зона адпачынку і рэкрэацыі прадугледжвае будаўніцтва турыстычнай вёскі з кавярняў, пракатам катамаранаў і лодак, лыжаролернай трасай, веладарожкай. Vір-зона прадугледжвае будаўніцтва SРА-цэнтра. У маладзёжна-турыстычнай зоне плануецца пабудаваць цэнтр воднага турызму, круглагадовае і сезоннае міні-кафэ, веладром, скаладром, пункт пракату турыстычнага рыштунку, турыстычны клуб з домікамі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў максімальна задзейнічаць існуючыя магчымасці для развіцця турызму, а значыць, заработку грошай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальна высокіх рэзультатаў ад выступленняў спартсменаў-весляроў, у падрыхтоўку якіх дзяржава ўкладвае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика