Беларусь афіцыйна прызнала Паўднёвы Судан у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы
19.08.2011
—
Новости Политики
|
Рэспубліка Беларусь заяўляе аб сваім афіцыйным прызнанні Рэспублікі Паўднёвы Судан у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі. "Наша краіна вітае дасягненне дамоўленасцяў аб стварэнні новай дзяржавы мірным шляхам на аснове рэферэндуму, які адбыўся ў студзені 2011 года. Рэспубліка Беларусь выказвае зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Паўднёвы Судан ва ўсіх галінах у інтарэсах дабрабыту і працвітання абедзвюх нацый", — гаворыцца ў адпаведнай заяве МЗС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліка Беларусь заяўляе аб сваім афіцыйным прызнанні Рэспублікі Паўднёвы Судан у якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА...
|
|